Kyriale

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нотны запіс для Kyrie XI

Kyriale — гэта літургічная кніга рымскага абраду, у якой сабраныя грыгарыянскія спевы для ардынарыя імшы. Ён утрымлівае васемнаццаць імшаў, кожная з якіх складаецца з Kyrie, Gloria, Sanctus і Agnus Dei; таксама ў кнігу ўваходзяць шэсць Credo і некалькі спеваў на выбар (ad libitum). Гэты зборнік уключаецца ў склад іншых літургічных кніг, такіх як градуал і Liber Usualis, а таксама ён апублікаваны як асобная кніга манахамі Салемскага абацтва.

У Kyriale індывідуальныя спевы ардынарыя згрупіраваныя ў імшальныя наборы, назва якіх паходзіць ад першых словаў тропа, што раней спяваўся на кожную з мелодый Kyrie. Пасля гэтых набораў ідуць індывідуальныя спевы, не згрупіраваныя з іншымі імшамі.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Kyriale складаецца з наступных частак[1]:

  • Asperges me
  • Vidi aquam
  • Імша I — Lux et origo (для Велікоднага перыяду)
  • Імша II — Kyrie fons bonitatis (для святаў I класу)
  • Імша III — Kyrie Deus sempiterne (для святаў I класу)
  • Імша IV — Cunctipotens Genitor Deus (для святаў II класу)
  • Імша V — Kyrie magnae Deus potentiae (для святаў II класу)
  • Імша VI — Kyrie Rex Genitor (для святаў II класу)
  • Імша VII — Kyrie Rex splendens (для святаў II класу)
  • Імша VIII — de Angelis (для святаў II класу)
  • Імша IX — Cum jubilo (для святаў Марыі)
  • Імша X — Alme Pater (для святаў Марыі)
  • Імша XI — Orbis factor (для нядзеляў звычайнага перыяду)
  • Імша XII — Pater cuncta (для святаў III класу)
  • Імша XIII — Stelliferi Conditor orbis (для святаў III класу)
  • Імша XIV — Iesu Redemptor (для святаў III класу)
  • Імша XV — Dominator Deus (для ўспамінаў і будняў перыяду Божага Нараджэння)
  • Імша XVI — (для будняў звычайнага перыяду)
  • Імша XVII — (для нядзеляў Адвэнту і Вялікага посту)
  • Імша XVIII — Deus Genitor alme (для будняў Адвэнту і Вялікага посту, вігілій, Сухіх дзён і Крыжовых дзён)
  • Credo I—VI
  • Cantus ad libitum:
    • Kyrie (I—XI)
    • Gloria (I—IV)
    • Sanctus (I—III)
    • Agnus Dei (I—II)
  • Missa pro defunctis (імша за памерлых)
  • Toni communes missae (агульныя імшальныя тоны)
  • Appendix

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kyriale аснове Рымскага градуала 1961 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]