Выяўлены палавы дымарфізм. Самка буйней самца. Даўжыня пярэдняга крыла 19-31 мм. Асноўны фон карычнева-вохрысты. Крылы са светлай перавяззю, якая мае размытыя краі з знешняй і выразныя — з унутранага боку. На пярэдніх крылах гэтая перавязь зрушаная да вонкавага краю, а на задніх крылах звычайна адсутнічае.
Час лёту ў жніўні і пачатку верасня. Самцы найбольш актыўныя днём, да поўдня. Самкі ж актыўныя з надыходам змяркання і раніцай, і часцей самцоў прылятаюць на штучныя крыніцы святла.