Literatūros naujienos
«Literatūros naujienos» («Навіны літаратуры») — літоўская літаратурная газета.
Выходзіла ў 1934—1938 у Каўнасе, да 1937 раз у два тыдні, пазней штомесяц. Выдаўцом і рэдактарам да 56-га нумара быў паэт Антанас Рымідзіс. Рэдактарам апошніх 12 нумароў быў паэт і крытык Людас Гіра.
Газета імкнулася заставацца нейтральнай у палітычным і эстэтычным плане, не выражаючы пункт гледжання якой-небудзь адной групоўкі. Роўная ўвага надавалася нацыянальнай спадчыне, фігурам сусветнай літаратуры і дэбютам у літоўскай літаратуры. У газеце пад рэдакцыяй Л. Гіры ўсё больш месца стала займаць літаратура замежная. Асобныя тэматычныя нумары прысвячаліся латышскай, эстонскай, рускай, іншым культурам і літаратурам.
У газету пісалі Вінцас Мікалайціс-Пуцінас, Баліс Сруога, Казіс Бінкіс, Фаўстас Кірша, Вітаўтас Алантас, Ёнас Косу-Аляксандравічус, Вітаўтас Бічунас, Юозас Жлабіс-Жанге і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Literatūros naujienos Архівавана 27 верасня 2007.