Перайсці да зместу

Loituma

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Loituma
Жанры фолк-музыка
Гады 1989
Краіны
Адкуль Хельсінкі
Лэйблы NorthSide[d]
Склад
http://www.noside.com/text_Loituma.html

«Loituma» — фінскі музычны квартэт.

Loituma выконвае песні і музыку народаў Фінляндыі — фінаў, карэлаў, саамаў.

Шматлікія тэксты ўзяты з карэла-фінскага эпасу «Калевала» і са зборніка фінскай народнай паэзіі «Кантэлетар». Таксама выкарыстоўваецца пазнейшая народная творчасць.

У большасці кампазіцый выкарыстоўваюцца нацыянальныя інструменты: кантэле, лапландскія барабаны, шаманскія бубны.

Шырока выкарыстоўваецца шматгалоссе.

Група была арганізавана ў 1989 годзе як сэптэт Jäykkä Leipä (фінск.: чэрствы хлеб) на факультэце народнай музыкі Акадэміі Сібеліуса ў Хельсінкі.

Пасля выпуску першага альбома прадзюсар прапанаваў пераназваць групу так, каб у яе назве было не больш за тры склады і не выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі.

Групу было вырашана назваць Loituma, па назве возера ва ўсходняй частцы Фінляндыі, каля якога знаходзіцца дача бацькоў Хані-Мары Турунен.

У наш час квартэт разам не іграе, хоць усе ўдзельнікі працягваюць музычную кар'еру па асобнасці.

  • 1997 — Loituma атрымлівае званне «гурта года» на міжнародным фестывалі народнай музыкі ў Каўсцнене.
  • 2006, красавік — песня Ievan Polkka («Полька Евы») становіцца хітом Інтэрнэту. Былі створаны шматлікія рэміксы.

Зноскі