Lortel Archives
Lortel Archives | |
---|---|
URL | iobdb.com (англ.) |
Тып сайта | тэатральная база дадзеных |
Рэгістрацыя | не патрабуецца |
Мова(-ы) | англійская |
Уладальнік | Lucille Lortel Foundation |
Пачатак працы | 2001 |
Lortel Archives, таксама вядомы як Internet Off-Broadway Database (IOBDb)[1] — анлайн база дадзеных тэатральных пастановак, акцёраў, тэатраў і іншага ўмоўнага оф-Брадвея[en] (Off-Broadway — прафесійныя тэатры ў Нью-Ёрку умяшчальнасцю ад 100 да 499 месцаў). Кіруецца «Lucille Lortel Foundation»[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
База названая ў гонар актрысы і тэатральнай прадзюсаркі Люсіль Лортэль[en] і была прафінансавана і створана некамерцыйнай арганізацыяй «Lucille Lortel Foundation».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
База збірае і захоўвае інфармацыю аб спектаклях, адкрытых як для крытыкаў, так і для шырокай грамадскасці і якія пратрымаліся ў рэпертуары тэатра не менш за тыдзень.
Станам на жнівень 2019 года база дадзеных утрымоўвала 6703 запісы аб пастаноўках, 51 817 запісаў пра людзей і кампаніі, 317 запісаў аб тэатрах[1].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б About the Lortel Archives . — «www.IOBDB.com»
- ↑ Nemy, Enid. Lucille Lortel, Patron Who Made Innovative Off Broadway a Star, Is Dead at 98 , The New York Times (6.5.1999). Праверана 26.11.2020. (англ.)