M8 (аб’ект Месье)
Выгляд
| Дыфузная туманнасць | |
|---|---|
| M 8, туманнасць Лагуна | |
| Гісторыя даследавання | |
| Дата адкрыцця | 1747 |
| Абазначэнні | M 8, NGC 6523 |
| Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
| Тып | Эмісійная |
| Прамое ўзыходжанне | 18гадз 03мін 37с |
| Схіленне | -24° 23,2′ |
| Адлегласць | 5200 св. гадоў |
| Бачныя памеры (V) | 90′ × 40′ |
| Сузор’е | Стралец |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Радыус | 70 × 30 св. гадоў |
M8 (каталог Месье), туманнасць Лагуна (англ.: Lagoon) — дыфузная туманнасць у сузор'і Стральца. Была адкрыта Гіёмам Лежанцілем у 1747 годзе.
Знаходзячыся на адлегласці 5200 светлавых гадоў, туманнасць Лагуна адна з двух зоркаўтваральных туманнасцяў слаба адрозных няўзброеным вокам у сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар'я. Пры разглядзе ў бінокль, Лагуна бачыцца выразна акрэсленай авальнай аблокападобнай плямай з ядром. Туманнасць змяшчае невялікае зорнае скопіча.
