MARA (гранатамёт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MARA

Аргенцінскі вайсковец з гранатамётам MARA
Тып:
Краіна:  Аргенціна
Характарыстыкі
Маса, кг: 4,5
Даўжыня, мм: 700
Калібр: 78
Прыцэльная далёкасць, м: да 300

MARA — 78-мм аргенцінскі ручны гранатамёт, спраектаваны і выраблены кампаніяй Fabricaciones Militares (DGFM). Рэактыўны ракетны рухавік для MARA быў распрацаваны CITEFA.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х гадах Узброеныя сілы Аргенціны мелі патрэбу ў замене састарэлай супрацьтанкавай зброі блізкага дзеяння, такіх як граната PDEF-40 і гранатамёт C-90, на больш сучасныя і эфектыўныя ўзоры. Першапачаткова планавалася закупіць шведскія гранатамёты AT4, але было вырашана стварыць уласны гранатамёт на аснове замежнага ўзору. Распрацоўкай занялася кампанія Fabricaciones Militares.

Праект MARA быў пачаты DGFM у канцы 1990-х гадоў. Гранатамёт распрацоўваўся па новым ваенным патрэбам і патрабаванням. У маі 2005 года гранатамёт паступіў на ўзбраенне арміі Аргенціны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

MARA мае даўжыню 700 мм у складзеным стане і 1000 мм у баявым. Калібр гранатамёта 78-мм. Важыць зброя 4,5 кг. У аснове матэрыялу трубы знаходзіцца шкловалакно. У выпадку выкарыстанне навучальных боепрыпасаў можна страляць з адной трубы да пяці разоў. Супрацьтанкавы снарад стабілізаваны плаўніком і прыводзіцца ў рух ротарным рухавіком. Пачатковая хуткасць снарада складае 170 м/с, бронепрабівальнасць — 300 мм, эфектыўная далёкасць стральбы — 200—300 м.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jones, Richard D.; Ness, Leland S. IHS Jane's Weapons Infantry: 2013-14 (неопр.). — London, United Kingdom: Janes Information Group, 2013. — Т. 39th edition. — ISBN 978-0710630599.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]