MG Motor

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MG Motor
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 2006
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія SAIC Motor
Сайт mg.co.uk (англ.)
mgmotor.hu (венг.)
mgmotor.vn (в’етн.)
MG Marvel R

MG Motorаўтамабілебудаўнічая кампанія, якая належыць кітайскаму дзяржаўнаму аўтавытворцы SAIC Motor. Створана ў 2006 годзе, пасля таго, як SAIC выкупіла маёмасць збанкрутаваўшай кампаніі MG Rover. Пазіцыянуецца як брытанская марка, але аўтамабілі цалкам спраектаваны і выраблены ў Кітаі.

Продаж вырас з 3500 адзінак у 2013 годзе да каля 450 000 машын у 2022 годзе. У 2022 годзе гэта была самая папулярная кітайская марка за межамі КНР. Расце доля ў сегменце электрамабіляў: у першай палове 2023 года MG стала чацвёртай сярод самых прадаваных марак электрамабіляў у Еўропе[1][2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. MG: Dacia's Next Competitor In Europe (англ.). motor1.com (21 кастрычніка 2022). Праверана 24 лістапада 2023.
  2. The 5 Chinese Brands With The Highest Potential Abroad (англ.). motor1.com (25 жніўня 2023). Праверана 24 лістапада 2023.