MIM-104 Patriot

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пуск ракеты.

MIM-104 Patriot (англ.: Patriot — патрыёт; па кадыфікацыі МА ЗША — MIM-104) — амерыканскі зенітны ракетны комплекс, які знаходзіцца на ўзбраенні Арміі ЗША і войскаў шэрагу іншых краін.

Вырабляецца групай амерыканскіх кампаній на чале з «Рэйтэон». Комплекс «Пэтрыёт» ствараўся для замены комплексаў «Найк Геркулес» і «Хок» у якасці ўніверсальнага сродку супрацьпаветранай абароны пазіцыйных раёнаў войскаў на сярэдніх і вялікіх вышынях. Акрамя таго, «Пэтрыёт» павінен быў забяспечваць супрацьракетную абарону (СРА) на ўзроўні войска ЗША. У кастрычніку 1980 года быў падпісаны кантракт на вытворчасць серыйнай партыі комплексаў і ракет, у снежні 1981 года пачаліся пастаўкі ў войска. На ўзбраенне прыняты ў 1982 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]