MaNga

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
MaNga
MaNga Concert5.JPG
Асноўная інфармацыя
Жанр

альтэрнатыўны мэтал, рэпкор

з элементамі электронікі і анаталійскай музыкі
Гады 2002 — наш час
Краіна Flag of Turkey.svg Турцыя
Горад Стамбул
Адкуль Анкара
Мова песень Турэцкая, англiйская
Лэйблы Sony Music[d] і GRGDN[d]
Склад
manga.web.tr
Commons-logo.svg MaNga на Вікісховішчы

[[Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта|]]

maNga — альтэрнатыўны рок-гурт з Турцыі. У сябе на радзіме група атрымала жартоўную мянушку «Турэцкi Linkin Park» . У 2009 годзе ў своей краiне яны сталi лепшымi артыстами, затым былi прызнаны еўрапейскімi лепшым артыстам по версii MTV. Група заняла другое месца на Еўрабачаннi-2010.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Група была заснавана ў 2001-ым годзе ў Анкары, у Турцыі, калі гітарыста Ямура Сарыгюля выгналі з групы, у якой ён да гэтага iграў каверы ў барах. Нязгода са сваімі былымі калегамі па групе абудзіла ў 22-летнім Ямуры жаданне стварыць уласную групу, у якой мелі б месца электроніка з рок-музыкай, жорсткім гітарным рыфам і рэп-вакалам. Перш за ўсё ён прыняў у сваё стварэнне свайго самага блізкага універсітэцкага сябра Арчуна Шэкеруста (бас-гітарыст). Затым, да групы далучыліся Азгюр Джан Оней (барабаншчык), Эфе Йылмаз (ды-джэй) і Ферман Акгюль (вакал), тым самым склаўшы першапачатковы склад групы.

Яны пачалі iграць у бары «Лімон», потым занялі другое месца ў конкурсе «Sing Your Song», а іх спрадвечным музычным напрамкам быў нью-метал. Адразу пасля конкурсу Арчун сышоў з калектыву па асабістых прычынах, але замена знайшлася яму вельмі хутка. Да maNga далучыўся Джэм Бахцiяр (бас-гітарыст), завяршыўшы фарміраванне складу каманды на дадзены момант. Іх жаданне запісаць свой альбом ажыццявілася ў 2004-ым годзе дзякуючы Sony Music. Альбом maNga заваяваў статус «залатога». MaNga працавалі разам з такімі вядомымі спевакамi, як Каран Джандемiр (Карго), Гексель і Вега. Удзельнікі групы самі пішуць песні, першы іх сінгл, Bir Kadın Çizeceksin з’явіўся ў саўндтрэку гульні FIFA2006, а ў 2006 годзе выйшаў абноўлены альбом «maNga +».

Больш за 50 газет і часопісаў, у першую чаргу такіх, як музычныя часопісы BlueJean, Billboard, Yüxexes надрукавалі больш за 200 навін аб канцэртах, альбомах і поспехах групы. Пасля выпуску альбома maNga выходзіла на сцэну многіх канцэртаў і фестываляў, як дома, так і за мяжой (Фестываль Сігет, Турэцкі рок-фестываль Маннхейм, Арэна Вембли у Лондане). Усяго група дала ў розных рэгіёнах краіны больш 250-ці канцэртаў.

MaNga прымалі ўдзел у міжнародным фэсце «Сігет», у жніўні 2006 у Будапешце. У 2009 годзе яны сталі лепшым еўрапейскім артыстам на цэрымоніі MTV Europe Music Awards 2009, пакінуўшы заду італьянцаў Lost, фінаў Deep Insight, полячку Doda і Дзіму Білана. У 2010 годзе прадстаўлялі Турцыю на конкурсе Еўрабачанне 2010 і занялі 2 месца са 170 баламі, першае атрымала Лена Маер-Ландрут з Германii.

Фестываль «Славянскi базар у Вiцебску», Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2010 года дырэкцыя фестываля запрасiла maNga выступiць на фестывалі «Славянскi базар у Вiцебску». 9 лiпеня турэцкая группа праспявала з вiцебскай сцэны Летняга Амфiтэатра iх еуравiзiйную кампазiцыю We could be the same. На наступны дзень яны сталi хэд-лайнерамi канцэрта пад назвай «Зоркi Еўрабачання». MaNga распачалi свае выступленне з песнi Beni benimle birak, затым прэзентавалi Run, пасля прагучала Evdeki ses, Alisirim Gozlerimi Kapamaya, We could be tha same. Але ж беларускiя гледачы запрасiлi MaNga на бiс, таму гурт яшчэ раз праспяваў We could be the same.

Члены групы[правіць | правіць зыходнік]

Ферман

Імя і прозвішча: İbrahim Ferman Akgül

Інструмент: вакал

Дата нараджэння: 25 снежня 1979 года

Ферман нарадзіўся ў Анкары. Ён скончыў універсітэт па спецыяльнасці архiтэктар. Ферман грае на гітары і быў вакалістам некалькіх рок-гуртоў. Ён далучыўся да maNga ў пачатку 2002 года.

Ямур

Імя і прозвішча: Yağmur Sarıgül

Мянушка: Ямям (з турэцкай — «людаед»)

Інструмент: электрагітара

Дата нараджэння: 26 жніўня 1979 года

Ямур нарадзіўся ў Анталіі, пачаў займацца музыкай у школе, вучыўся іграць на раялі, на скрыпцы і на гітары, потым абраў электрагітару. Цяпер ён вучыцца музыцы ва Універсітэце Газі. У 2002 годзе ён атрымаў прэмію як «Лепшы Музыка» ў конкурсе «Sing Your Song». Ён напісаў большасць песень групы. Ямур выкарыстоўвае сямiструнныя электрагітары тыпу Ibanez K7 і Washburn.

Эфе

Імя і прозвішча: Efe Yılmaz

Інструмент: круцёлкі

Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1979 года

Эфе нарадзіўся ў Анкары. Рана пачаў рабiць рэмiксы на тым ўсталяваннi, якое было ў яго дома. Ён вучыўся інфарматыцы ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды ў ЗША, цяпер вучыцца ва Універсітэце Анталіі.

Азгюр

Імя і прозвішча: Özgür Can Öney

Інструмент: барабаны (Pearl elx, Turkish Ziller), перкусія

Дата нараджэння: 21 ліпеня 1980 года

Азгюр нарадзіўся ў горадзе Анкара, вучыцца астраноміі ва Універсітэце Анкара і бізнесу ва Універсітэце горада Анталія. Займаецца кікбоксінгам і капаэйрай.

Джэм

Імя і прозвішча: Cem Bahtiyar

Інструмент: Бас-гітара (Yamaha TRB-5)

Дата нараджэння: 18 студзеня 1979 года

Джэм нарадзіўся ў горадзе Денiзлi. Пачаў вучыцца iграць на класічнай гітары ў сярэдняй школе, а пасля скончыў кансерваторыю ў Денiзлi. Цяпер вучыцца банкаўскай справе ва Універсітэце Бiлкент, што ў Анкары. Перад тым, як далучыцца да групы манга, працаваў з спявачкай Гексель.

Сыпа (SPA)

Гэта талісман групы, які з’яўляецца ў кожным іх відэакліпе. Ён «нарадзіўся» 24 жніўня 2004 года у Стамбуле, яго «бацька» Эфе, яго намаляваў Каан Дэмiрчэлiк.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

2004 — maNga

2006 — maNga+

2009 — Şehr-i Hüzün

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне імёнаў[правіць | правіць зыходнік]

Cem: цэлы, цалкам, Bahtiyar: рады, шчаслівы

Yağmur: дождж, Sarıgül: жоўтая ружа

Ferman: загад, Akgül: белая ружа

Özgür: вольны, Can: душа

Efe: смелы брат, Yılmaz: хто не баіцца

Каверы[правіць | правіць зыходнік]

Du Hast — Rammstein

Raptiye Rap Rap — Cem Karaca

Evdeki ses — Cartel

Gangster’s Paradise — Coolio

My Own Summer — Deftones

Еўрабачанне 2010[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі Еўрабачання 2010: першая пяцёрка[правіць | правіць зыходнік]

1. Лена Маер-Ландрут (Германiя) 2. maNga (Турцыя) 3. Паула Селiнг & Овi Марцін (Румынiя) 4. Шані & Томас Нэвэргрiн (Данiя) 5. Сафура Алізадэ (Азербайджан)

Колькi балаў аддалi за Manga краiны[правіць | правіць зыходнік]

12—Харватыя, Азербайджан, Францыя, 10—Германія, Боснія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Македонія, 8 — Нідэрланды, Албанія, Румынія, Украіна, Бельгія, Данія, Эстонія, 5 — Грузія, Швецыя, 4 — Літва, 3 — Беларусь, Сербія, Іспанія, Фінляндыя, Швейцарыя, 2 — Славенія, Нарвегія, 1 — Ірландыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пераклады iнтэрв’ю[правіць | правіць зыходнік]

Афiцыйныя сайты[правіць | правіць зыходнік]

Неафiцыйныя беларускiя сайты[правіць | правіць зыходнік]