Перайсці да зместу

Madsen (кулямёт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Madsen (кулямёт)
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Ручны кулямёт
Краіна: Данія
Гісторыя мадэлі
Серыйны выпуск: 1903-1955
Характарыстыкі
Маса, кг: 9.07 кг
Даўжыня, мм: 1160 мм
Даўжыня ствала, мм: 951 мм
Патроны:

7x57mm Mauser

  • 6.5x55мм
  • 7.92x57мм Mauser
  • 7.62x54мм
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 450 ст/хв
Боезабеспячэнне: магазін на 25, 30 ці 40 патронаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Madsen — дацкі кулямёт часоў Першай Сусветнай вайны. Вырабляўся фірмай «Dansk Rekylrifle Syndikat». Madsen - першы ў гісторыі серыйны ручны кулямёт.

Кулямёт Madsen

Кулямёт быў вельмі лёгкім, простым у вытворчасці і танным. Быў прыняты на ўзбраенне кавалерыі Даніі ў 1903 г. Ужываўся расійскай кавалерыяй у Руска-Японскай вайне (было закуплена 1250 адзінак). Кулямёт не выклікаў цікавасці ў Брытанскага Вайсковага Офіса. Пазней, у 1915 г. эксперты прапаноўвалі ўзброіць танк Mark I кулямётам Madsen.

Кулямёт часта закліньвала - з-за праблем з магазінам, асабліва ў пыльных і вільготных умовах. Дзякуючы лёгкай масе кулямёта яго пачалі выкарыстаць у авіяцыі, але тамака ён апынуўся неэфектыўным - кулямёт валодаў малой дальнасцю стральбы.

Кулямёт вырабляўся ў розных варыянтах больш 50 гадоў. Яго выраблялі практычна для ўсіх калібраў. Асабліва папулярным Madsen быў у Лацінскай Амерыцы. Madsen стаяў на ўзбраенні войскаў 34 краін. Вытворчасць кулямёта спынілася ў 1955 годзе.