Перайсці да зместу

Magento

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Magento
Выява лагатыпа
Тып сістэма кіравання інтэрнэт-крамамі
Распрацоўшчык Magento Inc.
Напісана на PHP
Першы выпуск 2007
Апошняя версія 2.4.6-p1
Ліцэнзія Open Software License 3.0
Сайт business.adobe.com/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Magento (Маджэнта) — платформа электроннай камерцыі (англ.: e-commerce platform) з адкрытым зыходным кодам, распрацаваная на PHP.

Magento — адна з папулярных платформ электроннай камерцыі. На платформе створана больш за 150 000[1] інтэрнэт-крам. Код платформы быў спампаваны больш за 2,5 мільёна разоў, і ў 2019 годзе праз сістэмы на базе Magento было прададзена тавараў на 155 мільярдаў долараў.[2] Cтворана больш за 2 000 пашырэнняў для Magento, супольнасць праекта налічвае каля 375 000 удзельнікаў. Па стане на красавік 2021 года Magento займае 2,32 % долі рынку сусветных платформаў электроннай камерцыі.[3]

Magento выкарыстоўвае MySQL або MariaDB, вэб-фрэймворкі Laminas (раней вядомы як Zend Framework) і Symfony. У Magento прымяняюцца канвенцыі аб'ектна-арыентаванага праграмавання і архітэктуры мадэль-від-кантролер (англ.: model-view-controller, MVC).

Першы публічны рэліз — сакавік 2008 года. У чэрвені 2011 года кампанія Magento Inc. была набыта кампаніяй eBay Inc.[4] і прададзена ў 2015 годзе прыватнай інвестыцыйнай кампаніі Permira[5].

На люты 2013 года, паводле звестак Alexa, Magento — самая папулярная сістэма кіравання Інтэрнэт-крамамі ў свеце[6].

У студзені 2017 года Magento атрымала чарговыя 250 млн долараў інвестыцый для развіцця на растучых азіяцкіх рынках электроннага гандлю[7].

У траўні 2018 кампанія Magento Inc. была набыта Adobe Inc за 1,68 мільярда долараў.[8][9] Кампанія Adobe прыняла рашэнне закрыць кіеўскі офіс, у якім працавала больш за 100 чалавек, і засяродзіць распрацоўку ў ЗША.[10]

Канферэнцыі і сертыфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Magento праводзіць сваю ўласную штогадовую канферэнцыю. Першае мерапрыемства было праведзена ў Лос-Анджэлесе ў 2011 годзе.

Станам на 2019 год у каталогу Magento зарэгістравана больш за 3800 сертыфікаваных распрацоўшчыкаў, і гэты лік расце[11].

Зноскі

  1. Magento Usage Statistics. trends.BuiltWith.com. Праверана 29 ліпеня 2022.
  2. Magento Statistics, Market Share, Adoption, and Growth in 2019 (англ.). Hosting Tribunal (18 лютага 2019). Праверана 27 верасня 2019.
  3. Top global e-commerce platforms market share 2021 (англ.). Statista. Праверана 26 мая 2022.
  4. eBay Agrees to Acquire Magento. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2011. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  5. "Magento Commerce Launches as Independent Company Backed by the Permira Funds | Magento". Magento(англ.). Архівавана з арыгінала 2018-03-03. Праверана 2018-03-02.
  6. Размеркаванне рынку паміж сістэмамі кіравання інтэрнэт-крамамі на люты 2013 г.. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 28 жніўня 2014.
  7. Magento Raises $250M To Fuel Expansion In Asia. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2017. Праверана 19 студзеня 2017.
  8. Adobe to Acquire Magento Commerce (англ.). Adobe Newsroom. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 20 ліпеня 2018.
  9. Miller, Ron (2018-05-21). "Adobe to acquire Magento for $1.68B". TechCrunch. Verizon Media. Праверана 2019-03-05.
  10. "Magento Commerce закрывает киевский офис?". ДОУ(руск.). Архівавана з арыгінала 2018-09-21. Праверана 2018-08-22.
  11. List of all Certified Magento Developers. www.magecredit.com. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2019. Праверана 28 сакавіка 2019.