Радзіма — Паўночная Амерыка. Куст вышынёй 1-1,5 м. Лісце вечназялёнае, складана-пёрыстае, складаецца з 5-9 пругкіх, бліскучых з вышчарбленымі бакамі лістоў. Кветкі жоўтыя, з’яўляюцца пасля развіцця парасткаў (красавік-май). Плады ядомыя. У прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік у вытворчасці вінаў. Від дэкаратыўны дзякуючы арыгінальнаму лісцю і кветкам. Устойлівы да неспрыяльных умоў гарадскога асяроддзя. Добра развіваецца ў зацененых месцах.
У зялёным будаўніцтве магонію падубалістую высаджваюць на газонах, партэрах, для афармлення узлескаў масіваў і груп дрэў, можа расці пад навесам у рэдкіх курцінах дзякуючы ценевынослівасці[4].
Кучерявий В. П., Дудин Р. Б.,Ковальчук Н. П., Пилат О. С. Дерева, чагарники, ліани в ландшафтній архітектурі. Навчальний посібник. — Львів: Кварт, 2004. — 138 с. ISBN 966-8792-01-7