Мальва мускусная

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Malva moschata)
Jump to navigation Jump to search
Мальва мускусная
Muskuskaasjeskruid (1).jpg
Мальва мускусная.
Агульны выгляд квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malva moschata L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21835
NCBI  446345
EOL  584650
GRIN  t:104912
IPNI  561790-1
TPL  kew-2503483

Мальва мускусная[3] (Malva moschata) — від раслін роду Мальва (Malva) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна 20-100 см вышынёй, з мускусным пахам. Сцеблы прамыя, разгалінаваныя, цыліндрычныя, пакрытыя валасінкамі[4].

Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, амаль круглявае, у больш ці менш пальчатарассечанага сцябловага лісця хвосцікі карацей. Знізу пакрытае белымі валасінкамі[4].

Кветкі часцей адзінкавыя, радзей да трох у пазухах лісця; на верхавіне расліны шматлікія, сабраныя ў суквецці. Чашачка падзелена на трохкутныя долі, густа пакрыта валасінкамі. Вяночак у 2-2,5 разы перавышае чашачку, бледна-ружовы, за зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі[4].

Плод складаецца з 15-20 густа сабраных вакол канічнага карпафора плодзікаў[4].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца папулярнай садовай раслінай.

Дае меданосным пчолам багаты ўзятак нектара[5].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

  яшчэ 10 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 25 відаў
       
  парадак Мальвакветныя     род Мальва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Мальвавыя     від Malva moschata
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 205 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XV. — 742 с. — 4 000 экз.
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Мальва // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 182.