Malva neglecta

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Malva neglecta
Malva neglecta-flower.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malva neglecta Wallr.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21836
NCBI  183277
EOL  584651
IPNI  561795-1
TPL  kew-2503504

Malva neglecta — від раслін роду Мальва (Malva) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Еўразіі ў абласцях субтрапічнага і ўмеранага клімату. Інвазійны від у Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу глебам, багатым на азоцістыя рэчывы. Расце на выганах і сярод рэдкіх кустоў, уздоўж дарог, у садах і гародах.

Батанічная апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна, 10-40 см вышынёй, месцамі пакрытая валасінкамі. Сцябло прамое або прыпаднятае, разгалінаванае.

Лісце з доўгімі чарашкамі, круглявае, часткова 5-7-лопасцевае, пільчатае. Неапушанае зверху, знізу, з валасінкамі і залозкамі. Прылісткі яйкападобныя.

Кветкі развіваюцца ў пазухах лісця. Вяночак у 2 разы даўжэй чашачкі, ружова-белы, пялёсткі злёгку выемчатыя. Цвіце з мая па верасень.

Плод — дыскападобная скрыначка, 6-7 мм у дыяметры, з кароткім слупком.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна, у народнай медыцыне ўжываецца пры катарах верхніх дыхальных шляхоў і страўнікавых захворваннях.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

  яшчэ 10 сямействаў
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ каля 25 відаў
       
  парадак Мальвакветныя     род Мальва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Мальвавыя     від Malva neglecta
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 205 родаў  
     

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — 416 с. — ISBN 80-215-0068-9

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».