Міхал Адольфавіч Федароўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Адольфавіч Федароўскі
Міхал Федароўскі.jpg
Дата нараджэння

1 верасня 1853(1853-09-01)

Месца нараджэння

Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя

Дата смерці

10 чэрвеня 1923(1923-06-10) (69 гадоў)

Месца смерці

Варшава, Польская Рэспубліка

Месца пахавання

Старыя Павонзкі

Грамадзянства

Flag of Poland.svg Польшча

Род дзейнасці

вучоны

Міхал (Міхаіл) Адольфавіч Федароўскі (1 верасня 1853, Варшава — 10 чэрвеня 1923, Варшава) — беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі. У 1877 г. пасля выхаду ў адстаўку з ваеннай службы пераехаў у свой маёнтак у Пружанскім павеце, дзе пражыў 27 гадоў.

Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалагічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гродзенскай губерні. Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, якія выданыя у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887—1981). Значную частку сваіх збораў запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, у ваколіцах Беластоку, Нараўкі. Таксама аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis» № 9, 2003.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]