Маршанцыевыя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Marchantiales)
| Маршанцыевыя | |||||||||||||
| Маршанцыя звычайная (Marchantia polymorpha) | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
|
Marchantiales Limpr., 1877 | |||||||||||||
| |||||||||||||
Маршанцыевыя (Marchantiales) — парадак пячоначных імхоў.
Гаметафіт гэтага парадку прадстаўлены таломам стужкападобнай формы, мае дарсівентральную будову з унутранай дыферэнцыяцыяй і рызоідамі двух відаў. Спарафіт у выглядзе каробачкі на кароткай ножцы, пашырэнне якой атрымала назву гаўсторыі, ці прысоскі. У каробачцы ўтрымліваюцца споры і элатэры (спружынкі).
Парадак аб'ядноўвае 33 роды і 400 відаў. У Беларусі — 12 відаў, найбольш вядомым прадстаўніком з'яўляецца маршанцыя звычайная (Marchantia polymorpha).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6