Microsoft Office 2016
Microsoft Office 2016 | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Microsoft Corporation |
Сямейства АС | Microsoft Office |
Падтрымлівае платформы | x86, x64 |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Стан | Выпушчаны публічны рэліз |
Microsoft Office 2016 — апошняя версія папулярнага офіснага пакета кампаніі Microsoft і пераемнік Microsoft Office 2013. Пакет быў прэзентаваны шырокай публіцы ў канцы 2014 года.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 5 мая 2015 г. — выпушчана першая тэставая версія прадукту, якую можна спампаваць з афіцыйнага сайта «Microsoft Office». Для таго, каб усталяваць праграму на камп'ютар, патрабуецца выдаліць стары «Office».
- 29 ліпеня 2015 года — афіцыйны выхад канчатковай версіі пакета (адначасова з аперацыйнай сістэмай «Windows 10»).
Устаноўка[правіць | правіць зыходнік]
Усталяваць пакет можна будзе з афіцыйнага сайта кампаніі. На працягу першага года пасля выхаду праграмы карыстальнікі «Office 2013», якія афіцыйна набылі папярэднюю версію, змогуць абнавіць свой «Office».
Новаўвядзенні[правіць | правіць зыходнік]
- «Office 2016» атрымае прасцейшы і зручнейшы інтэрфейс.
- У гэтай версіі можна будзе аўтаматычна захоўваць дакументы, табліцы і прэзентацыі ў воблачнае сховішча OneDrive[1].
Зноскі
- ↑ Spataro, Jared. Office 2016 Public Preview now available . Office Blogs. Microsoft (4 мая 2015). Праверана 5 May 2015.