Microsoft Tag

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Microsoft Tag — двухмерны каляровы штрыхкод (High Capacity Color Barcode — HCCB), распрацаваны Microsoft для кадавання даных у 2D «штрых-код». Microsoft Tag выкарыстовывае кластары каляровых трыкутнікаў замест квадратных пікселяў, якія звычайна асацыююцца з 2D штрых-кодамі або QR-кодамі. Быў спецыяльна распрацаваны для распазнання пры дапамозе фотакамер, убудаваных у мабільныя тэлефоны. Прызначаны для хуткай ідэнтыфікацыі і атрымання на прыладу загадзя падрыхтаванай інфармацыі, прывязанай да кода і якая захоўваецца на серверы кампаніі Microsoft.

Microsoft Tag

Методыкі апрацоўкі малюнкаў дазваляюць дэкадаваць нават расфакусаваныя здымкі, зробленыя з выкарыстаннем аб’ектываў з нерухомай, сфакусаванай на бясконцасць оптыкай, уласцівых большасці сотавых тэлефонаў.

Шчыльнасць дадзеных павялічваецца за кошт выкарыстання палітры з 4 або 8 колераў для трохвугольнікаў, хоць HCCB таксама дазваляе выкарыстоўваць чорна-белы колер, калі гэта неабходна.