NASA X-43

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
NASA X-43

X-43 — беспілотны эксперыментальны гіпергукавы лятальны апарат, пабудаваны па праграме NASA «Hyper-X» - распрацоўка самалёта з прамацечным рэактыўным рухавіком. Для разгону (вываду на патрабаваную хуткасць і вышыню) выкарыстоўваўся разгонны блок ракеты Пегас.

Першы варыянт X-43A распрацоўваўся з мэтай дасягнення хуткасці вышэй ліку Маха 7 - каля 8 тысяч км/г (2,24 км/с) на вышыні 30 000 м або больш. Распрацоўваўся як сістэма аднаразовага выкарыстання. Пабудавана ўсяго тры мадэлі.

Першы палёт - чэрвень 2001 года (няўдача, знішчаны праз 11 секунд пасля скіду па камандзе афіцэра бяспекі, упаў у Ціхім акіяне). Заключэнне NASA пра прычыну няўдачы - памылкі сістэмы кіравання. Два іншыя паспяхова выканалі праграму - прамацечны рэактыўны рухавік працаваў 10 секунд, затым - 10-хвіліннае планернае зніжэнне. Абедзве мадэлі патанулі ў Ціхім акіяне.

Другі палёт - 'X-43A 27 сакавіка 2004, прайшоў у штатным рэжыме.

Трэці палёт усталяваў рэкорд хуткасці ў 11 200 км/г (Мах 9,6 = 3,2 км/с) 16 лістапада 2004 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]