NYSE Composite
Выгляд
| NYSE Composite | |
|---|---|
| Дата пачатку разліку |
31 снежня 1965 |
| Статус | Разлічваецца |
| Тып | Кампазітны |
| Біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
| Базавае значэнне |
50,00 пунктаў (31 снежня 1965) 5000,00 пунктаў (студзень 2003) |
| Максімальнае значэнне |
10311,61 пунктаў (значэнне зачынення; 31 кастрычніка 2007) 10387,17 пунктаў (унутрыдзённы максімум; 11 кастрычніка 2007) |
| Кампаненты | Больш 2 000 |
| Вэб-сайт | Афіцыйны сайт індэксу |
NYSE Composite — адзін з самых папулярных фондавых індэксаў у свеце.
Ён адлюстроўвае змены ў курсе ўсіх акцый, якія катыруюцца на Нью-Ёркскай фондавай біржы і ўключаюць у сябе больш 2000 найбуйнейшых кампаній зарэгістраваных як у ЗША, так і ў іншых краінах, з агульнай капіталізацыяй больш 20 трыльёнаў долараў.
Таму NYSE Composite можа служыць зручным паказчыкам стану эканомікі ЗША.
Разлік індэксу
[правіць | правіць зыходнік]Індэкс NYSE Composite уяўляе сабою сярэдні кошт акцыі на біржы і вымяраецца ў доларах. У той час як індэксы сямейства Dow Jones вымяраюцца не ў доларах, а ў пунктах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| New York Stock Exchange на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт індэксу Архівавана 10 жніўня 2013.
- Афіцыйны сайт NYSE Архівавана 21 красавіка 2009.
- Кароткая гісторыя і статыстыка NYSE Архівавана 18 чэрвеня 2010.