Naruto
Naruto (яп.: ナルト — Наруто) — манга Масасі Кісімото ў жанры сёнэн і яе анімэ-экранізацыя. Галоўным яе героем з’яўляецца Наруто Удзумакі, шумны і няўрымслівы ніндзя-падлетак, які марыць дасягнуць ўсеагульнага прызнання і стаць Хокагэ - кіраўніком свайго паселішча і наймацнейшым ніндзя. Каб дамагчыся павагі навакольных, яму трэба прайсці праз тысячы перашкод: экзамены ніндзя, розныя місіі і бойкі.
Першая выданне мангі была апублікавана 21 верасня 1999 года японскім выдавецтвам Shueisha ў 43-м нумары часопіса Weekly Shonen Jump. Выпушчаная ў 72 тамах мангі. Яго апошняе выданне была апублікавана 10 лістапада 2014 года ў 50-м нумары часопіса Weekly Shonen Jump.
Па ёй зняты аднайменны анімэ-тэлесерыял, створаны кампаніямі Aniplex і Studio Pierrot. Першы тэлесерыял Наруто дэманстраваўся ў Японіі па канале TV Tokyo і спадарожнікаваму каналу ANIMAX пачынаючы з 3 кастрычніка 2002 года да 8 лютага 2007 г. і скончыўся 220-й серыяй. Другі Тэлесерыял Naruto Shippuuden, працягвае транслявацца з 15 лютага 2007 года, прычым новыя серыі з’яўляюцца амаль кожны тыдзень. З моманту пачатку трансляцыі ў эфір выйшла больш за 600 серый і іх выпуск працягваецца да гэтага часу. У анімэ-экранізацыю ўваходзяць два тэлесерыялы, дзесяць анімацыйных фільмаў і восем OVA. У вытворчасці знаходзіцца 11-ы фільм, прэм'ера якога прызначаная на жнівень 2015[1]. На аснове мангі і анімэ былі створаны таксама відэагульні, раманы («лайт-новел») і калекцыйныя карткавыя гульні.
Манга і анімэ апынуліся вельмі папулярныя як у Японіі, так і за яе межамі. На момант выхаду 70-га тома, першы наклад якога склаў 1`400`000 асобнікаў - стала вядома, што сумарныя продажы тамоў «Наруто» перавысілі 200 мільёнаў асобнікаў[2]. У ЗША манга «Наруто», ліцэнзаваных выдавецтвам Viz Media, рэгулярна трапляе ў спісы бэстсэлераў[3], а ў 2006 годзе яе продажу склалі амаль 10% усіх продажаў мангі ў гэтай краіне [7]. У Расіі правы на выданне і распаўсюджванне мангі належаць кампаніям «Эксмо» і «Комикс-Арт». Распаўсюджваннем анімэ на тэрыторыі СНД займалася «МегаСистем»[4]. Распаўсюджваннем анімэ на тэрыторыі СНД займалася «МегаСистем»[5]..
Аўтар
[правіць | правіць зыходнік]Змест
[правіць | правіць зыходнік]Калі на паселішча ніндзя ў Краіне Агню (яп.: 火の国 — Хі но Куні) нападае дзевяціхвосты дэман-ліс (яп.: 九尾の妖狐 — Кю:бі но Ё:ко), кіраўнік паселішча Чацвёрты Хакагэ заключае дэмана ў цела толькі што народжанага хлопчыка — Наруто. Сам хокагэ гіне. Доўгі час Наруто не ведаў, што ён носьбіт дэмана. Гэта была тайна, якую хавалі ад яго і яго аднагодак. Аднак усе дарослыя ведалі аб гэтым, пабойвалісь і не любілі Наруто, лічачы яго самога дэманам. З гэтай прычыны хлопчык рос адзінокім і доўга не меў сяброў. Галоўнай марай Наруто стала стаць Хокагэ (галоўным ніндзя ў краіне Агню) і такім чынам дасягнуць павагі і прызнання з боку сваіх аднавяскоўцаў.
У акадэміі ніндзя Наруто лічыцца не здатным да навукі, гультаём і хуліганам. Хутка ён здае выпускны іспыт і становіцца членам каманды з трох выпускнікоў-ніндзя пад кіраўніцтвам Хатакэ Какасі. Неўзабаве галоўны герой аказваецца ўцягнуты ў шматлікія прыгоды.
Асноўныя героі
[правіць | правіць зыходнік]Свет мангі "Naruto"
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне мангі "Наруто" адбываецца ў свеце ў якім змяшаны рысы сучаснасці і японскага сярэднявечча. Існуе шмат краін з манархічным ладам кіравання. Дзяржавы кіруюцца Даймё (яп.: 大名) — феадальнымі князямі. Самыя магутныя краіны — Пяць Вялікіх Зямель Ніндзя. На тэхнічным узроўні свет Наруто наблізіўся да сучаснасці, але толькі ў бытавой сферы: прадукты харчавання, адзенне і інш. Не існуе самалётаў, цягнікоў, машын і іншых сучасных транспартных сродкаў. У ваенныай сферы выкарыстоўваюцца мячы, нажы, коп'і і інш. Акрамя таго ў свеце "Наруто" існуе магія. Акрамя людзей у свеце мангі жывуць і іншыя разумныя істоты. Напрыклад жабы. Але сустракаюцца яны даволі рэдка. Галоўнай ваеннай сілай вялікіх краін з’яўляецца не армія, а адносна невялікія паселішча ніндзя.
Звесткі пра мангу
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Звесткі пра анімэ
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Naruto Movie 11 Announced for 2015 (англ.)(недаступная спасылка). Saiyan Island (5 декабря 2014 года). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Naruto is 5th Shueisha Manga with 100 Million+ Copies in Print (англ.). Anime News Network (26 апреля 2010 года). Праверана 14 чэрвеня 2010.
- ↑ "Viz Media sweeps all Top 10 spots on the newest New York Times Manga Best Seller list" (Press release)(англ.). Viz Media. 17 марта 2009 года.
{{cite press release}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Bleach, Death Note и Naruto(недаступная спасылка). Comix-ART. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 25 чэрвеня 2008.
- ↑ Государственный регистр фильмов: Наруто (серии 1-103) . Министерство культуры Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012. Праверана 28 верасня 2009.