Northrop Grumman Corporation
Northrop Grumman Corporation | |
---|---|
![]() | |
Тып | самалётабудаўнічае прадпрыемства[d], вытворца ваеннай тэхнікі[d], бізнес, прадпрыемства, публічная кампанія і арганізацыя |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 1994 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | суднабудаванне, электронная прамысловасць[d], авіяцыйная прамысловасць[d], ваенная прамысловасць[d] і авіякасмічная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | ваенны самалёт[d] |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Northrop Grumman Aeronautics Systems[d], Northrop Grumman Defense Systems[d], Northrop Grumman Mission Systems[d], Northrop Grumman Space Systems[d], Northrop Grumman (United Kingdom)[d] і Northrop Grumman (Poland)[d] |
Сайт | northropgrumman.com (англ.) |
Northrop Grumman Corporation («Нортрап Груман Карпарэйшн») — ваенна-прамысловая і тэхналагічная карпарацыя ў ЗША.
Складаецца з 8 асноўных бізнес-сектараў, якія дзейнічаюць у 4 сферах вытворчасці: інфармацыя і паслугі, электроніка, авіякасмічная і суднабудаўнічая сфера.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана Джонам Нортрапам у Хаўтарне, штат Каліфорнія пад назвай «Нортрап Эркрафт інкарпарэйтэд» (1939). У далейшым у склад кампаніі ўвайшлі «Груман» (1994), «Весцінгауз» (1996), «Лагікон» (1997), «Тэледайн Раян» (1999), «Літан» (2001), «Ньюпарт Ньюс» (2001), «TRW» (2002).
З 1959 года называлася «Нортрап карпарэйшн», у 1994 годзе змяніў назву на «Нортрап Груман карп».
На 2006 год штат работнікаў склаў каля 122000 чалавек, а абарот карпарацыі быў каля 30 млрд. долараў ЗША.
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы серыйны прадукт: самалёт N-3PB для нарвежскіх ВПС (1940). Вядомыя прадукты: серыя самалётаў схемы «лятанае крыло», самалёты P-61, F-89, F-5, E-2 «Хокай», крылатая ракета SM-62 «Снарк».
Інфраструктура для разнастайных інф. сетак у маштабе ЗША, баявая сістэма інфармацыі пра мясцовасць (Combat Terrain Information System), радары для сістэм АВАКС і СТАРС (Joint STARS), электронныя сістэмы збору і аналізу інфармацыі, рабатэхніка.
Спадарожнікі ранняга папярэджання (Defense Support Program), касмічны тэлескоп «Джэймс Веб», сувязныя і разведвальныя ШСЗ. Проціракетны кінетычны знішчальнік (Kinetic Energy Interceptor).
«Нябачны» бамбардзір. B-2, беспілотны назіральнік «Глобал Хок», удзел у праграме знішчальніка F-35.
Серыя атамных ударных авіяносцаў «Німіц» (10 адзінак), серыя знішчальнікаў КРУ[заўв 1] «Арлі Бурк» (24 адзінкі). Карпарацыя будуе серыю шматмэтавых дэсантных караблёў «Уосп», супольна з «Джэнерал Дайнэмікс Электрык Боўт» — серыю ПЛАРБ «Вірджынія». Адзіная ў ЗША кампанія, якая распрацоўвае, будуе і мяняе паліва атамнага авіяноснага флоту ЗША. Распрацоўвае перспектыўны знішчальнік КРУ «Цумвальт» (DDG-1000) і атамны авіяносец CVN-78.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ КРУ — кіроўнае ракетнае ўзбраенне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ https://www.northropgrumman.com/who-we-are/contact-us-northrop-grumman
- ↑ https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1133421/000113342125000017/noc-2024_annualrpta.pdf — С. 86.
- ↑ Form 10-K — 2023.
- ↑ https://www.macrotrends.net/stocks/charts/NOC/northrop-grumman/gross-profit#:~:text=Northrop%20Grumman%20annual%20gross%20profit%20for%202023%20was%20%246.551B,a%202.83%25%20increase%20from%202021.
- ↑ https://www.nyse.com/quote/XNYS:NOC
- ↑ https://finance.yahoo.com/quote/NOC?p=NOC Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ https://www.google.com/finance?q=NYSE%3ANOC&fstype=ii&ei=lHjHVtDQFNKDmAGjl7KwDg