З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Птушкамлечнік парасоністы Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Птушкамлечнік парасоністы
Міжнародная навуковая назва
Ornithogalum umbellatum
Птушкамлечнік парасоністы , Вярбельнік [3] (Ornithogalum umbellatum ) — расліна сямейства Спаржавыя (Asparagaceae ).
Невялікая шматгадовая травяністая расліна з цыбулінай . Мае 4-6 прыкаранёвых лістоў вузкалінейнай формы. Лісце серабрыстае, з белай палоскай пасярэдзіне. Суквецце — шчыток з белых, даволі буйных кветак. Пялёсткаў і тычынак у кветцы па 6.
Квітнее ў маі. Пасля цвіцення ўтвараецца плод — каробачка . Цыбуліна штогод павялічваецца ў 2 разы і прадукуе атожылкі-цыбулінкі.[4]
Распаўсюджаная ў Еўразіі, на блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў светлых лясах і на схілах.
Культывуецца. Патрабуе перападаў тэмператур і не выжывае ў месцах, дзе пастаянна цяпло.[5] Часам дзічэе.
Зноскі
Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0 . — C.82