Перайсці да зместу

Оксфардскі слоўнік Візантыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Oxford Dictionary of Byzantium)
Оксфардскі слоўнік Візантыі
англ.: The Oxford Dictionary of Byzantium
Аўтар А.П. Каждан (рэдактар)
Жанр Энцыклапедычны слоўнік
Мова арыгінала Англійская
Афармленне Ілюстраванае выданне
Выдавец Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта
Выдавецтва «Oxford University Press»
Выпуск чэрвень 1991
Месца публікацыі Нью-Ёрк і Оксфардскі ўніверсітэт
Старонак 2338
ISBN 0195046528
Электронная версія

Оксфардскі слоўнік Візантыі (англ.: The Oxford Dictionary of Byzantium, скарочана ODB) — трохтомны гістарычны слоўнік, апублікаваны ў чэрвені 1991 года выдавецтвам Оксфардскага ўніверсітэта. Змяшчае ўсебаковую інфармацыю па Візантыйскай імперыі. Галоўны рэдактар — А. П. Каждан.

Слоўнік даступны як у друкаваным выглядзе, так і ў электроннай версіі ў «The Oxford Digital Reference Shelf» (пры ўмове рэгістрацыі).

У слоўніку маецца больш за 5000 артыкулаў, якія ахопліваюць усю гісторыю Візантыі. Выданне ўтрымлівае біяграфіі выдатных палітычных і літаратурных дзеячаў, падрабязныя артыкулы на рэлігійныя, сацыяльныя, культурныя, юрыдычныя і палітычныя тэмы. Культурныя тэмы ўключаюць музыку, багаслоўе і мастацтва. Таксама раскрыты пытанні ваеннага мастацтва, дэмаграфіі, адукацыі, сельскай гаспадаркі, гандлю, навукі, філасофіі і медыцыны.

У слоўніку больш за 200 ілюстрацый, табліцы і карты ў якасці даведкавага матэрыялу для вывучэння візантыйскай цывілізацыі.

Оксфардскі слоўнік Візантыі ганараваны шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку:

  • 1991 г. — Reference Reviews Award: Лепшае спецыяльнае даведкавае выданне.
  • 1991 г. — R. R. Hawkins Award: Найбольш выдатнае прафесійнае даведкавае або навуковае выданне.