Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта
Выява лагатыпа
Краіна Вялікабрытанія
Заснавана 1891
Прэфікс ISBN 0-19
Вэб-сайт www.oup.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Oxford University Press, абр. OUP) — выдавецтва, якое ўваходзіць у склад Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Вялікабрытаніі[1], найбуйнейшае ўніверсітэцкае выдавецтва ў свеце[2], якое праўзыходзіць па штогадовым фінансавым абароце вядучыя амерыканскія ўніверсітэцкія выдавецтвы і Cambridge University Press разам узятыя[3]. OUP мае філіялы ў 60 краінах свету. Першым, у 1896 годзе, адкрыўся філіял у ЗША, у 1905 годзе — у Канадзе, затым яшчэ ў некалькіх дзясятках краін, такіх як Індыя, Пакістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Малайзія, Сінгапур, Нігерыя і ПАР.

Штаб-кватэра выдавецтва Oxford University Press на Уолтан-стрыт у Оксфардзе

Кіраванне выдавецтвам ажыццяўляе выбарным прадстаўнічым органам, Delegates of the Press, які складаецца з членаў Оксфардскага ўніверсітэта. У наш час уся прадукцыя выдавецтва выходзіць пад двума брэндамі: уласна Oxford University Press, для большасці выданняў, і Clarendon Press, для «прэстыжных» навуковых прац. Філіялы распаўсюджваюць сваю прадукцыю як праз Оксфардскую штаб-кватэру выдавецтва, так і самастойна. У большасці краін, дзе функцыянуе Oxford University Press, выдавецтва вызвалена ад падаткаў з карпарацыі і падатку на прыбытак, бо з'яўляецца структурным падраздзяленнем некамерцыйнай арганізацыі. Кнігі выдавецтва маюць прэфікс ISBN 0-19, Oxford University Press — адно з нешматлікіх выдавецтваў, якія маюць двухзначныя прэфіксы ў сістэме ISBN.

Некаторыя выданні[правіць | правіць зыходнік]

Слоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Oxford University Press History (англ.)(недаступная спасылка). OUP Official Home Page. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2001. Праверана 15 лютага 2010.
  2. Michael Balter. 400 Years Later, Oxford Press Thrives(англ.), The New York Times (February 16, 1994). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  3. Oxford University Press Report & Accounts, 2006/07 (англ.) (pdf)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 15 лютага 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт OUP (англ.)