PDF417

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
прыклад PDF417 коду

PDF417 (англ.: Portable Data File — пераносны файл дадзеных) — двухмерны штрых-код, які падтрымлівае кадзiраванне да 2710 знакаў. PDF417 быў распрацаваны і ўведзены ў 1991 годзе фірмай Symbol Technologies. У цяперашні час PDF417 шырока прымяняецца ў ідэнтыфікацыі асобы, уліку тавараў, пры здачы справаздачнасці ў кантралюючыя органы (напрыклад, двухмерныя штрых-коды на кожнай старонцы дэкларацыі 3-ПДФА ёсць PDF417) і іншых галінах. Фармат PDF417 адкрыты для агульнага выкарыстання.