З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
| Palingenia longicauda |
|
| Навуковая класіфікацыя |
|---|
прамежныя рангі
| Від: | Palingenia longicauda |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|---|
|
Palingenia longicauda Olivier, 1791
|
|
Palingenia longicauda — від насякомых з сямейства Palingeniidae.
Крылы дарослых асобін гемінізаваныя (падоўжныя жылкі парамі збліжаныя). Пярэднія крылы з 3 парамі жылак. Функцыянальнымі з’яўляюцца толькі пярэднія ногі самца. Парацерк рудыментарны. Церкі самца ўдвая даўжэйшыя за цела, у самак роўныя даўжыні цела. Галава карычневая, грудзі і ногі жоўтыя ці бялёсыя, брушка і церкі жаўтлявыя. Лічынкі жаўтлява-карычневыя. Галёнкі пярэдніх ног з масіўнымі зубцамі звонку. Зубцы «біўняў» (дыстальных вырастаў мандыбул) вялікія, недыферэнцыяваныя. 3-7 сегменты брушка з доўгімі латэральнымі атожылкамі.