Папіломавірусы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Papillomaviridae)
Папіломавірусы | ||||||||
Папіломавірус чалавека (HPV) | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Papillomaviridae | ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
I: длДНК-вірусы | ||||||||
|
Папіломавірусы — род (сямейства) вірусаў.
Памеры вірыёна каля 55 нм. Размнажаюцца ў ядры клетак-гаспадароў. Большасць прадстаўнікоў валодаюць анкагеннымі ўласцівасцямі і выклікаюць дабраякасныя або злаякасныя пухліны (папіломы) чалавека, трусоў, кароў, аленяў, сабак, коней, авечак, пацукоў. Усе яны маюць відаспецыфічныя і некаторыя тыпаспецыфічныя антыгены. Не культывуюцца ў клетачных сістэмах. Вірус папіломы чалавека выяўляецца ў кератацытах у выглядзе эпісомы, 50-200 копій на пашкоджаную клетку. Працэсы прадуктыўнай інфекцыі і інтэграцыі не наглядаюцца.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9