Parthenium argentatum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Parthenium argentatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parthenium argentatum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38162
NCBI  35935
EOL  819888
GRIN  t:26802
IPNI  236497-1
TPL  gcc-52492

Parthenium argentatum — невысокі моцна галінасты хмызняк сямейства астравыя, расце ў пустынях паўночнай частцы Мексіканскага нагор'я, да 2000 м над узроўнем мора, а таксама ў Тэхасе і Нью-Мексіка[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вырабы з каўчука Parthenium argentatum

Вечназялёны моцна галінасты хмызняк вышынёй да 1 м, з доўгім разгалінаваным коранем-стрыжнем і шматлікімі павярхоўнымі бакавымі каранямі. Лісце даўжынёй 5-8 см, ланцэтнае або лапаткавае, выемчатае або перыстараздзельнае з 3-5 парамі лопасцяў. На доўгіх сцяблопадобных кветканосах па 7-30 дробных кветкавых кошыкаў. Лісце, кветканосы і аднагадовыя галіны пакрыты кароткімі густымі серабрыстымі валасінкамі. Каўчук змяшчаецца ў каранях і галінах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Urania Pflanzenreich. Band 4: Blütenpflanzen 2, 1. Ausgabe. Urania-Verlag, Leipzig 1994; S. 338. ISBN 3-332-00497-2.