Перайсці да зместу

Кукша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Perisoreus infaustus)
Кукша
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perisoreus infaustus (Linnaeus, 1758)

11 падвідаў
  • Perisoreus infaustus infaustus
  • Perisoreus infaustus maritimus
  • Perisoreus infaustus opicus
  • Perisoreus infaustus ostjakorum
  • Perisoreus infaustus rogosowi
  • Perisoreus infaustus ruthenus
  • Perisoreus infaustus sakhalinensis
  • Perisoreus infaustus sibericus
  • Perisoreus infaustus tkatchenkoi
  • Perisoreus infaustus varnak
  • Perisoreus infaustus yakutensis
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561934
NCBI  56787
EOL  916793
FW  373063

Кукша, Ронжа[1] (Perisoreus infaustus) — птушка сямейства крумкачовыя атрада вераб'інападобныя. На Беларусі трапляецца на Поўначы восенню і зімой.

Слова кукша запазычана з фінскіх моў (карэльскае слова kuukšo 'кукша'). Другая назва птушкі — ронжа лічыцца запазычаннем з балтыйскіх моў (пар. літоўскае rasis 'Арэхаўка'). Назвы на іншых мовах: англійская Siberian Jay, французская Mesangeai imitateur, нямецкая Unglückshäher, іспанская Arrendajo comun, партугальская Gaio da Siberia, італьянская Ghiandaia siberiana, ісландская Vaskadi, шведская Lavskrika, нарвежская Lavskrike, дацкая Lavskrige, фінская Kuukkeli, эстонская Laanenaar, галандская Taigagaai, польская Sojka zlowroga, чэшская Sojka zlovestna, венгерская Eszaki szajko, мангольская Дуудуш, хакаская Алан пас, алыг пас, ала пас, эсперанта Muta garolo. У літаратуры сустракаецца старая лацінская назва — Cractes infaustus

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Вонкава падобная да сойкі, але мае трохі меншыя памеры — даўжыня 26 — 30 см, вага 70 — 100 г. Афарбоўка шаравата-бурая, верх галавы і крылы цёмныя, хвост рыжы, пасярэдзіне хваста падоўжная цёмная паласа, пахвосце рудаватае. Адрозніць ад сойкі можна па колеры хваста і адсутнасці белых плям.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў тайговых лясах Еўразіі ад Скандынавіі да Анадыра, Сахаліна і Прымор'я, пераважна ў ялова-піхтавай і кедрава-лістоўнічнай тайзе.

Зноскі

  1. Напісанне Кукша, Ронжа ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.570