Марскія свінні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Phocoenidae)
Марскія свінні

Марская свіння
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phocoenidae (Gray, 1825)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552307
NCBI  9740
EOL  7653
FW  53269

Марскія свінні (Phocoenidae) — сямейства марскіх млекакормячых падатрада зубатых кітоў. Раней адносіліся да сямейства дэльфінавых.

Постаць[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюцца ад дэльфінаў будовай чэрапа і зубоў, якія маюць не канічную, а сплошчаную каронку. Марскія свінні драбнейшыя за сапраўдных дэльфінаў, з даўжынёй цела 1,5—2,5 м і вагой каля 120 кг, больш шчыльнага целаскладу. Галовы невялікія, прытупленыя, пазбаўленыя дзюбы. Спінны плаўнік адсутнічае, альбо невялікі, трохвугольнай формы; вельмі буйны ў самцоў віду Phocoena dioptrica. Пярэднія плаўнікі даволі кароткія. Афарбоўка цела кантрастная, з чорнымі, белымі і шэрымі ўчасткамі, альбо аднастайная. Сустракаюцца поўныя і частковыя альбіносы.