Перайсці да зместу

Каравайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Plegadis falcinellus)
Каравайка


Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plegadis falcinellus (Linnaeus, 1766)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174924
NCBI  52788
EOL  20443
FW  372358

Каравайка[1] (Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка з сямейства ібісавых.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Каравайка мае ў даўжыню 51-66 см, размах крылаў 80-105 см. Самка крыху меншая за самца. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным металічным адценнем. Маладыя — бурыя без адцення, на галаве і шыі белая штрыхоўка, знікае з узростам. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае, хрыпкае «крра», у гнездавы перыяд бляе як баран.[2]

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Каравайка распаўсюджаная ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы. Арэал разарваны. Лакальна сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі, на Філіпінах і некаторых астравах Малайскага архіпелага, у Афрыцы і на Мадагаскары, на Антыльскіх астравах і паўночным узбярэжжы Мексіканскага заліва.

Месцапражыванне караваек — прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводдзі і заліўныя лугі.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў большасць еўрапейскіх краін, нават да ісландыі, Фінляндыі і Скандынавіі. На Беларусі рэдкі, залётны від.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуе ў калоніі (часцей за ўсё рознавідавой). Звычайна гняздо ладзіць на заламаным трыснягу або на галінах кустоў, радзей на дрэвах. На кустах і дрэвах робіць гняздо з галінак, высланае сухім трыснягом; на заліваемых кустах і трыснягу — з напалову згнілага трыснягу, злепленага калам, унутры выкладзена зялёнымі лістамі трыснягу, а латок — сцёбламі раслін.

Яйкі (3-6) ярка-зеленаватыя або блакітнаватыя.

Зноскі

  1. Напісанне Каравайка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.42
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 11 лістапада 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X