Renault 16

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Renault 16
Вытворца Renault
Гады выпуску 19651980
Храналогія
Renault Frégate Renault 20/30
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Renault 16 на Вікісховішчы

Renault 16 — легкавы аўтамабіль кампаніі Renault. З 1965 па 1980 год выпушчана 1 846 459 адзінак[1]. «Еўрапейскі аўтамабіль года1966»[2].

Лічыцца першым у свеце аўтамабілем сярэдняга класа з кузавам хэтчбек. Мадэль стала этапнай для еўрапейскага аўтабудавання, паклала пачатак папулярызацыі гэтага тыпу кузава, а таксама пярэдняга прывада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уручэнне П’еру Дрэйфусу (злева), генеральнаму дырэктару Renault, прыза «Еўрапейскі аўтамабіль года». 3 лютага 1966 года.
Прататыпы Renault 16
седан
седан
купэ
купэ

Распрацоўка праекта «115» пачалася ў 1961 годзе пад кіраўніцтвам Іва Жоржа (дырэктар канструктарскага бюро) і Гастона Жушэ (кіраўнік аддзела стылю). На пачатковым этапе аўтамабіль меў назву «Renault 1500». Выпрабаванні першых прататыпаў пачаліся ў Італіі восенню 1963 года. Тэрміны праектавання і распрацоўкі таксама былі абумоўлены будаўніцтвам з ліпеня 1963 па снежань 1964 новай фабрыкі ў Сандувілі, у прыгарадзе Гаўра. 2 снежня 1964 года былі зроблены першыя аўтамабілі «нулявой серыі». У студзені 1965 года пачалася серыйная вытворчасць. Прэм’ера адбылася на Жэнеўскім аўтасалоне 1965 года. Renault 16 выпускаўся толькі з кузавам хэтчбек, седан і купэ так і засталіся на стадыі прататыпаў.

У 1966 годзе Renault 16 атрымаў тытул «Еўрапейскі аўтамабіль года»[2].

У сакавіку 1968 года на салоне ў Жэневе «Рэно» прадставіла мадыфікацыю 16 TS з рухавіком аб’ёмам 1565 см³ магутнасцю 83 к.с. Праз год выходзіць у свет мадыфікацыя 16 TA з аўтаматычнай трансмісіяй.

У кастрычніку 1970 года адбылася першая мадэрнізацыя. Аўтамабіль атрымаў большыя заднія ліхтары і чорную панэль ніжэй багажных дзвярэй.

У верасні 1973 года дэбютавала топ-мадэль шэрагу — Renault 16 TX, аснашчаная рухавіком магутнасцю 93 к.с. і пяціступеньчатай каробкай перадач. Знешне яна адрозніваліся ад іншых версій мадэлі падвоенымі фарамі і размешчанымі пад імі паказальнікамі павароту. У камплектацыю TX дадалі спартыўныя колы Gordini, невялікі спойлер на задняй броўцы даху, ачышчальнік задняга шкла, таніроўку лабавога шкла, цэнтральны замок.

Renault 16 TX (1974—1980)

У верасні 1974 года алюмініевая рашотка радыятара зменена на пластыкавую, а з задніх крылаў прыбралі молдынгі.

У 1975 пачынаецца вытворчасць аўтамабіля, які прыйшоў на змену Renault 16, — больш буйной мадэлі 20/30, таксама з кузавам тыпу «хэтчбек». З-за адрознення ў памерах і адзінага агульнага матора абедзве машыны некаторы час выпускаліся паралельна. Але гама Renault 16 пачала паступова скарачацца — з 1977 года былі даступныя толькі мадыфікацыі TX і TA[1].

Аўтамабіль вырабляўся ў Францыі, Партугаліі, Югаславіі і Аўстраліі. У студзені 1980 года вытворчасць Renault 16 была завершана. Агульная колькасць выпушчаных аўтамабіляў — 1 846 459[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Renault 16 TS (1965–1970)

З канструктыўнага пункту гледжання Renault 16 прадстаўляў сабой пярэднепрывадны аўтамабіль з пяцідзверным кузавам хэтчбек. Двухаб’ёмны кузаў меў доўгі капот з заглыбленнем па цэнтры, з вялікімі шыбамі і нахільнай задняй часткай. Асаблівасцю таксама былі кароткія навісі, асабліва спераду. Даўжыня — 4,24 метра, шырыня — 1,62 метра, вышыня — 1,45 метра, колавая база — 2,71 метра.

Renault 16 (выгляд ззаду з 1970 года)

Кампаноўка: з вынесенай наперад каробкай перадач і размешчаным падоўжна ў межах колавай базы рухавіком.

Салон[правіць | правіць зыходнік]

Прыборная панэль

Рычаг пераключэння хуткасцяў для механічнай і аўтаматычнай каробак перадач знаходзіўся на правым баку рулявой калонкі. Такое яго размяшчэнне і размяшчэнне ручнога тормазу ў нагах утварала прасторнае месца кіроўцы, а таксама дазволіла размясціць падлакотнік паміж пярэднімі сядзеннямі. На некаторых мадэлях прапаноўваўся электрычны цэнтральны замок і электрычныя шклапад’ёмнікі ў пярэдніх дзвярах.

Салон меў сем варыянтаў канфігурацыі. Аб’ём багажніка пад паліцай — 346 літраў. Павялічыць аб’ём можна было ссунуўшы заднюю канапу на 150 мм наперад. Для перавозкі даўжэйшых грузаў падушка задняй канапы адкідвалася наперад, а спінку альбо падвесіць на рамянях гарызантальна пад столлю, альбо цалкам зняць. Максімальны аб’ём складае 1200 літраў. Пярэдні пасажыр мог выбраць адну з дзвюх камбінацый нахілу сядзення: для руху, або цалкам адкінуць спінку для адпачынку. У становішчы «мама» пасажырскае сядзенне адсоўвалася ўшчыльную да задняй канапы, каб спячае малое ў выпадку экстраннага тармажэння не звалілася ў прастору для ног паміж сядзеннямі[3].

Запасное кола, дамкрат і балонны ключ размешчаны пад капотам.

У 1970 годзе пярэднія сядзенні ўсіх варыянтаў атрымалі трохкропкавыя рамяні бяспекі. У 1979 годзе ў стандартную камплектацыю ўключаюцца рамяні бяспекі на задніх сядзеннях.

Рухавік[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік

Рухавік размешчаны падоўжна за пярэдняй воссю ўнутры колавай базы. Маторны шэраг уключаў розныя версіі чатырохцыліндравага раднага рухавіка з карбюратарам і 2 клапанамі на цыліндр. Гэта быў першы рухавік Renault цалкам выраблены з алюмінію. Першапачаткова матор развіваў магутнасць 55 к.с. пры працоўным аб’ёме 1470 см³ (76х81).

У сакавіку 1968 года дэбютавала мадыфікацыя «16TS». Рухавік быў расточаны да 1565 см³, атрымаў новую галоўку блока цыліндраў з нахільнымі клапанамі і паўсферычнай камерай згарання, а таксама двухкамерны карбюратар Weber 32DAR2[4].

З павелічэннем аб’ёма да 1647 см³ магутнасць вырасла да 93 к.с.[3]

Мадыфікацыя Аб’ём Тып Макс. магутнасць Макс. круцільны момант 0-100 км/г Макс. хуткасць
1.5[5] 1,5 л (1470 см³) R4, карбюратарны, OHV 60 к.с. (44 кВт) пры 5000 аб/хв 106 Нм пры 2800 аб/хв 16,9 с 142 км/г
1.6[6] 1,6 л (1565 см³) R4, карбюратарны, OHV 68 к.с. (50 кВт) пры 5000 аб/хв 114 Нм пры 3000 аб/хв ? ?
1.6 L[7] 1,6 л (1565 см³) R4, карбюратарны, OHV 56 к.с. (41 кВт) пры 5000 аб/хв 107 Нм пры 2500 аб/хв ? ?
1.6 TS[8] 1,6 л (1565 см³) R4, карбюратарны, OHV 84 к.с. (62 кВт) пры 5750 аб/хв 118 Нм пры 3500 аб/хв ? ?
1.6 TX[9] 1,6 л (1565 см³) R4, карбюратарны, OHV 94 к.с. (69 кВт) пры 6000 аб/хв 129 Нм пры 4000 аб/хв ? ?
1.6 TL[10] 1,6 л (1645 см³) R4, карбюратарны, OHV 66 к.с. (48,5 кВт) пры 5000 аб/хв 111 Нм пры 3000 аб/хв ? 150 км/г

Хадавая частка[правіць | правіць зыходнік]

Падвеска, як пярэдняя, ​​так і задняя, была незалежнай, з тарсіёнамі ў якасці пругкага элемента. Характэрнай асаблівасцю аўтамабіля была розная колавая база: 2650 мм справа і даўжэйшая на 7 сантыметраў злева (2720 мм), што было звязана з канструкцыяй падвескі.

Да іншых асаблівасцей хадавой часткі варта аднесці стабілізатар папярочнай устойлівасці (на абедзвюх восях) і двухконтурныя тармазы (пярэднія — дыскавыя), прычым у заднім контуры стаяў рэгулятар, які размяркоўваў тармазныя высілкі ў залежнасці ад нагрузкі на вось.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Französische Revolution (ням.). AutoBild Klassik (17 лютага 2009). Праверана 28 лістапада 2019.
  2. а б Car of the Year 1966 (англ.). caroftheyear.org. Праверана 28 красавіка 2024.
  3. а б Renault 16 TX (1975): Sitzprobe im Klassiker (ням.). de.motor1.com (26 красавіка 2024). Праверана 26 красавіка 2024.
  4. Perks of the job: Ford Cortina 1600E vs Renault 16TS vs Fiat 125S (англ.). classicandsportscar.com (16 сакавіка 2022). Праверана 27 красавіка 2024.
  5. 1965 Renault 16 technical specifications (англ.).
  6. 1965 Renault 16 technical specifications (англ.).
  7. 1976 Renault 16 L technical specifications (англ.).
  8. 1965 Renault 16 TS technical specifications (англ.).
  9. 1976 Renault 16 TX technical specifications (англ.).
  10. 1977 Renault 16 TL technical specifications (англ.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтернативные Жигули(руск.) // Авторевю : часопіс. — 2018. — № 14 (638). — С. 40-42.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]