Rhodobryum roseum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rhodobryum roseum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhodobryum roseum (Hedw.) Limpr.

Сінонімы
  • Bryum leucothrix Müll. Hal.
  • Mnium proliferum Leyss. ex With.
  • Mnium roseum Hedw.
  • Mnium spathulatum Hornsch.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  548082
NCBI  65534
EOL  864755
IPNI  ???
TPL  tro-35131524

Rhodobrium roseum — від брыевых імхоў сямейства брыевыя (Bryaceae), які сустракаецца па большай частцы свету ў лясах або абароненых травяністых месцах. Рэдка ўтварае спарафіты і споры і ў асноўным размнажаецца вегетатыўна пры дапамозе сталонаў, гарызантальных сцеблаў, што ўкараняюцца ў вузлах, што прыводзіць да папуляцый раслін, якія з’яўляюцца стэрыльнымі або толькі жаночымі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від утварае характэрныя разеткі лісця на канцах другасных сцеблаў, якія, у сваю чаргу, вырастаюць з жылістага паўзучага першаснага сцябла. Разетка з 18-22 лісткоў чымсьці нагадвае маленькую зялёную ружу. Краі лісця закручаныя і дробна зубчастыя да кончыка ліста, які заканчваецца кароткім мукранатным вастрыём. Сярэдняя жылка ліста выступае. Лісце, якое расце на першасным сцябле, дробнае і падобнае на луску, у той час як прыкаранёвае лісце на другасных сцеблах таксама вельмі дробнае. Сустракаецца на нізкарослых лугах у адкрытых лясах, зрэдку ў лясах, верасах, на пясчаных дзюнах і крэйдавых лугах, а таксама на травяністых выступах скал і ствалах дрэў[2].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Карысны лекавы від. Такія экстракты, як урсолавая кіслата, флаваноіды і алкалоіды, выкарыстоўваліся ў кардыялагічных і іншых медыцынскіх даследаваннях. Імхі дэманструюць вялікую разнастайнасць марфалогіі і анатоміі гаметафітаў і спарафітаў. З-за іх невялікіх памераў цяжка адрозніць Rhodobrium roseum ад яго прымешкаў традыцыйнымі метадамі. У прыватнасці, Rhodobrium roseum часта блытаюць з такімі відамі, як Rhodobrium ontariense і Plagiomnium actum, Plagiomnium maximoviczii і Mnium laevinarve з блізкароднасных таксонаў[3].

Зноскі

  1. Rose moss | plant, Rhodobryum roseum. Britannica.com. Праверана 14 красавіка 2018.
  2. Bryales | Rhodobryum roseum (1 лютага 2010). Праверана 14 красавіка 2018.
  3. Cao, Zhen; Wang, Zhenjie; Shang, Zhonglin; Zhao, Jiancheng (2017). "Classification and identification of Rhodobryum roseum Limpr. and its adulterants based on fourier-transform infrared spectroscopy (FTIR) and chemometrics". PLOS ONE. 12 (2): e0172359. doi:10.1371/journal.pone.0172359. PMC 5313229. PMID 28207900.