Спарафіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юныя спарафіты моху Tortula muralis. У мохаў дамінуе стадыя гаметафіту, на якім і вырастае сцяблінка спарафіта са спарангіем.

Спарафі́т[1] — дыплоідная мнагаклетачная фаза ў жыццёвым цыкле раслін і водарасцей, якая развіваецца з аплодненай яйцаклеткі, або зіготы і выпрацоўвае споры.

На спарафіце ў спецыяльных органах — спарангіях — у выніку меёзу развіваюцца гаплоідныя споры. У многіх раслін (рознаспоравыя дзярозы і рознаспоравыя папараці, а таксама голанасенныя і кветкавыя) спарангіі дзеляцца на два тыпы: макра-і мікраспарангіі. Макраспарангіі выпрацоўваюць макраспоры, а мікраспарангіі — мікраспоры. З макраспор развіваюцца жаночыя гаметафіты, а з мікраспор — мужчынскія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]