SM Entertainment

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SM Entertainment Co., Ltd.
кар.: SM엔터테인먼트
Тып акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы KOSDAQ[d]
Заснаванне 14 лютага 1995
Ранейшыя назвы SM Studio (1989—1995)
Заснавальнікі Лі Су Ман[d]
Уладальнікі Акцыянерная супольнасць:
Лі Су Ман — 18,48 %
National Pension
Service (NPS) — 6,15 %
KB Asset Management — 5,13 %
Treasury Stock — 0,67 %
GalaxiaSM — 1,00 %
Іншыя — 68,58 %
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Лі Сон Су (CEO)
Так Ён Джун(CMO)
Галіна музыка і гуказапісная індустрыя[d]
Прадукцыя музыка і забавы
Паслугі ліцэнзаванне
выдавецтва
прасоўванне запісаў
Абарот 582 010 000 $ (2021)
Чысты прыбытак 102 000 000 $ (2021)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 601 чал. (31 снежня 2019)[1]
Даччыныя кампаніі SM Culture & Contents[d][2], Label SJ[d], ScreaM Records[d], SM Classics[d], Label V[d], Baljunso[d], SM Life Design Group[d], Mystic Story[d] і SM Entertainment Japan[d]
Сайт smentertainment.com

SM Entertainment Co., Ltd. (кар.: SM엔터테인먼트) — паўднёвакарэйская транснацыянальная забаўляльная кампанія. Яна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі і ўваходзіць у так званую карэйскую «Вялікую тройку». Кампанія была заснавана ў 1995 годзе прадзюсарам Лі Су Манам. З цягам часу яна стала адной з тых, хто папулярызаваў і развіў музыку жанра K-pop, а таксама стала агенцтвам мноства зорак, якія зараз збіраюць велізарную колькасць прыхільнікаў па ўсім свеце. Кампанія мае мноства галін і працуе як гуказапісны лэйбл, агенцтва талентаў, музычная прадзюсарская кампанія, кампанія па арганізацыі вытворчасці і канцэртаў, а таксама музычнае выдавецтва. Асабліва кампанія значная тым, што першая пачала прасоўваць жанр K-pop у масы і дала пачатак перыяду хуткага развіцця карэйскай музыкі, больш вядомаму як «халю» (літаральны пераклад: карэйская хваля).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1989—2000: заснаванне і артысты першага пакалення[правіць | правіць зыходнік]

Пасля свайго выпуску з Каліфарнійскага ўніверсітэта (Нортрыдж, ЗША) Лі Су Ман вярнуўся ў Карэю і ў 1989 годзе заснаваў кампанію (тады яшчэ вядомую як SM Studio) у Абгучон-доне, які знаходзіцца каля сеульскага раёна Канама. Першым артыстам лэйбла стаў спявак Хён Джын Ён. У перыяд 1990-х SM Studio распрацавала ўласную сістэму, якая дапамагала кантраляваць усе бакі кар’еры артыстаў. Падыход кампаніі быў арыентаваны на падлеткавую аўдыторыю і меў цэласны погляд на якасці, неабходныя, каб стаць паспяховым артыстам. У лютым 1995 года кампанія змяніла назву на SM Entertainment і стварыла свой фонд капіталу. Пасля SM распрацавала ўласную сістэму вытворчасці і стварыла шэраг паспяховых гуртаў, у тым ліку бойз-бэнд H.O.T. (1996), дзявочы гурт S.E.S. (1997), бойз-бэнд Shinhwa (1998), R&B-дуэт Fly to the Sky (1999). У 2000 годзе ў кампаніі дэбютавала вядомая карэйская салістка Боа.

У 1995 годзе генеральным дырэктарам SM быў прызначаны Чон Хэ Ік, якога ў 1998 змяніў на гэтай пасадзе Кім Кён Ук.

Даччыныя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

У склад даччыных кампаній SM Entertainment уваходзяць:

Аддзелы

  • SM Studios
    • SM C&C (з 2012)
    • SM Life Design Group (2018)
    • DEAR U (2017)
    • Mystic Story (з 2017)
    • KEYEAST (з 2018)
  • Dream Maker Entertainment (2006)
  • SM Brand Marketing (2008)
  • ESteem (з 2015)
  • galaxiaSM (з 2015)
  • SMTOWN Planner (2017)
  • Studio Kwangya (2022)

Галіны

  • SM Japan (2001)
  • SM USA (2008)
  • SM True (2011), кіруецца разам з True Corporation of Thailand
  • SM Entertainment Indonesia (2019), кіруецца разам з Trans Media of Indonesia
  • SM Entertainment Vietnam (2020)

Лэйблы

  • Woollim Entertainment (2013)
  • Baljunso (2014)
  • Label SJ (2015), эксклюзіўны лэйбл для кіравання Super Junior.
  • ScreaM Records (2016), эксклюзіўны лэйбл для запісу EDM.
  • Million Market (з 2018)
  • Label V (2019), эксклюзіўны лэйбл для кіравання дзейнасці WayV у Кітаі.
  • All I Know Music (AIKM), раней быў даччыным лэйблам Mystic, з 2019 года належыць SM.
  • SM Classics (2020), у партнёрстве з Сеульскім філарманічным аркестрам.

Артысты[правіць | правіць зыходнік]

Артысты гуказапісу[правіць | правіць зыходнік]

SM Entertainment[правіць | правіць зыходнік]

Сола-выканаўцы

  • БоА
  • Канта
  • J-Min
  • Тэміін
  • Тэён
  • Юна
  • Хёён
  • Юры
  • Key
  • Onew
  • Чэн
  • U-Know
  • Бэкхён
  • Сухо
  • Max Changmin
  • Кай
  • Вэндзі
  • Джой
  • D.O.
  • Мінхо
  • Сюмін
  • Сыльгі

Гурты

  • TVXQ
  • Girls' Generation
  • Shinee
  • Exo
  • Red Velvet
  • NCT
  • Aespa

Саб-юніты

  • Girls' Generation-TTS
  • Girls' Generation-Oh!GG
  • Exo-CBX
  • Exo-SC
  • Red Velvet — Irene & Seulgi
  • NCT U
  • NCT 127
  • NCT Dream

Праектныя гурты

  • SM the Ballad
  • Younique Unit
  • SM The Performance
  • S
  • Toheart (разам з Woollim Entertainment)
  • SuperM
  • Girls on Top
    • Got the Beat

Зноскі