Сцыдменіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Scydmaenidae)
Сцыдменіды

Scydmaenus tersatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cydmaeninae Leach, 1815

Сінонімы
Надтрыбы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113823
NCBI  66528
EOL  8613
FW  69961

Сцыдменіды (Cydmaeninae) — падсямейства насякомых атрада цвердакрылых, распаўсюджанае паўсюдна і налічвае больш за 4,5 тысяч відаў ў каля 80 родаў. Часам выдзяляецца ў асобнае сямейства Scydmaenidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У большасці сцыдменід ёсць звужэнне паміж галавой і «грудзьмі», і паміж «грудзьмі» і брушкам, што надае ім падабенства з мурашкамі. Гэта вельмі маленькія жукі, самы вялікі прадстаўнік дасягае ўсяго 3 мм у даўжыню, а самыя маленькія віды — 0,5 мм.

Экалогія і арэал[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя жукі жывуць сярод апалай лістоты і гнілой драўніны ў лясах. Аддаюць перавагу вільготным месцам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Grebennikov, V.V.; Newton, A.F. 2007: Good-bye Scydmaenidae (Coleoptera): larval morphology and 18S rDNA sequence suggest that rove beetles are paraphyletic with respect to ant-like stone beetles. Acta Entomologica Musei Nationalis Pragae, 47: 299—300.
  • Grebennikov, V.V.; Newton, A.F. 2009: Good-bye Scydmaenidae, or why the ant-like stone beetles should become megadiverse Staphylinidae sensu latissimo (Coleoptera). European journal of entomology, 106: 275—301.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]