Дрэва з павольным ростам вышынёй 15-20 м (рэдка да 30 м) з дыяметрам ствала да 1 метра, з шырокай, круглай кронай. Лісце даўжынёй 15-25 см, чарговае, перыстае, верхні бок матава-зялёны, трохі лямцава-апушаны, восенню жоўтае ці жоўта-аранжавае. Галіны спачатку шэра-лямцавыя, пазней голыя, чырвона-карычневыя. Кара маладых дрэў карычневая і гладкая, у старых дрэў яна патрэсканая і адслойваецца. Кветкі дыяметрам 13-18 мм, з пяццю белымі пялёсткамі і 20 тычынкамі крэмава-белага колеру. Цвіце ў красавіку-маі. Плады даўжынёй 2-3 см, зялёна-карычневага колеру, часта на асветленым сонечным святлом баку ярка-чырвоныя.