Stellar
| Stellar | |
|---|---|
| Stellar на Phoenix Summer Festival у кастрычніку 2015 г. Злева направа: Хёын, Чонюль, Гаён і Мінхі. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | k-pop |
| Гады | 2011-2018 |
| Краіна |
|
| Горад | Сеул |
| Адкуль | Сеул |
| Мова песень | Карэйская мова |
| Лэйбл | The Entertainment Pascal |
| Склад | |
| topcent.co.kr | |
Stellar (Хангыль: 스텔라) — паўднёвакарэйскі музычны гёрл-гурт сфарміраваны ў 2011 годзе удзельнікам папулярнага гурта Shinhwa Эрыкам Мунам, на лэйбле The Entertainment Pascal. Гурт праіснаваў 7 гадоў і быў расфарміраваны ў лютым 2018 года[1].
Пасля няўдалага дэбюта ў жніўні 2011 года гурт пакінулі адразу дзве ўдзельніцы, ў снежні 2012 года іх месца занялі Мінхі і Хёын. З абноўленым складам Stellar выпусцілі сінглы «UFO» (люты 2012-га) і «Study» (ліпень 2013-га), аднак першы поспех прыйшоў толькі ў 2014-м годзе, з рэлізам «Marionette», які адрозніваўся ад папярэдніх работ сваім «правакацыйным» канцэптам. Тытульная песня альбома паднялася на 35-е месца ў лічбавым чарце Gaon, стаўшы самым камерцыйна паспяховым сінглам [2]. Канцэпт захаваўся і ў наступных рэлізах.
У жніўні 2017 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў, гурт пакінулі Гаён і Чонюль [3].
У пачатку 2018 года ў сеціве пачалі распаўсюджвацца чуткі аб расфарміраванні гурта, а ўжо ў лютым Мінхі праз сацыяльныя сеткі паведаміла, што яна і Хёын вырашылі не працягваць кантракты са сваім агенцтвам і, як следства, гурт будзе расфарміраваны [4].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міні-альбомы
- Marionette (2014)
- Sting (2016)
- Stellar Into the World (2017)
Зноскі
- ↑ http://news.naver.com/main/read.nhn?mode=LSD&mid=sec&sid1=106&oid=111&aid=0000235425
- ↑ 2014년 09주차 Digital Chart. Gaon Chart. Korea Music Content Industry Association. Праверана 26 January 2016.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ http://entertain.naver.com/read?oid=076&aid=0003221055