Trichoglossum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Trichoglossum

Геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichoglossum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181630
NCBI  265103
EOL  19224
MB  5556

Trichoglossum — род грыбоў сямейства Geoglossaceae. Назва ўпершыню апублікавана ў 1885 годзе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклеткавыя споры, афарбаваныя ў буры колер. На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)[2]. Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.

Зноскі

  1. Trichoglossum. www.mycobank.org. Праверана 1 мая 2019.
  2. Світ грибів України » Trichoglossum hirsutum, Тріхоглос жорстковолосистий (укр.). Архівавана з першакрыніцы 13 грудня 2019. Праверана 13 снежня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Boudier, J.L.É. 1885. Nouvelle classification naturelle des Discomycètes charnus. Bulletin de la Société Mycologique de France. 1:97-120 — P.110