Turkcell

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Turkcell
Тып бізнес і прадпрыемства
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 1994
Заснавальнікі Мехмет Эмін Карамехмет[d]
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Музафер Акпінар (галоўны кіраўнік), Мехмет Сурэя Джыліў (генеральны дырэктар)
Галіна тэлекамунікацыйная індустрыя[d] і індустрыя мабільных тэлефонаў[d]
Прадукцыя mobile telephony[d]
Чысты прыбытак $832,9 млн (2006 год)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 13 901 чал.
Даччыныя кампаніі Lifecell[d] і Беларуская сетка тэлекамунікацый
Сайт turkcell.com.tr

Turkcell (па-беларуску прамаўляецца Цюрксэл; NYSE: TKC, ISE: TCELL) — турэцкая кампанія, найбуйнейшы аператар сотавай сувязі краіны. Штаб-кватэра — у Стамбуле. Заснаваная ў 1994 годзе, калі была запушчаная першая ў Турцыі GSM-сетка.

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік 51 % акцый аператара — Turkcell Holding, прыналежны Cukurova Telecom Holdings (53 %) і шведска-фінскай TeliaSonera (47 %). Напроста Cukurova Group прыналежыць каля 13,5 % акцый Turkcell, а TeliaSonera — 13,07 %. Расійская Altimo (тэлекамунікацыйная кампанія «Альфа-груп») валодае 49 % акцыяў кампаніі Cukurova Telecom Holdings (CTH), кантралявалай Turkcell праз Turkcell Holding. У свабодным звароце знаходзіцца 23,4 % акцый Turkcell.

Капіталізацыя: на 17 красавіка 2007 года — $12,46 млрд; на 1 ліпеня 2008 года — $12,8 млрд.

Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафер Акпінар.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. Turkcell у канцы 2006 года абслугоўвала 31,8 млн абанентаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.

29 ліпеня 2008 года набыла 80% акцый ЗАТ «БеСТ». Turkcell плануе ўкласці за 10 гадоў у свой беларускі актыў суму каля 500 млн долараў. Па завяршэнні ўгоды на астатнія 20% акцый «БеСТ» пачне дзейнічаць пяцігадовая забарона продажу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]