Usnea dasypoga

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Usnea dasypoga
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Usnea dasypoga (Ach.) Röhl., 1813

Сінонімы
  • Usnea plicata var. dasypoga Ach., 1803 basionym
  • Usnea filipendula
  • Usnea caucasica
  • Usnea esthonica
  • Usnea flagellata
  • Usnea hirtella
  • Usnea muricata
  • Usnea sublaxa
  • Usnea subscabrata

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190792
EOL  11494363
MB  408361
Usnea dasypoga

Usnea dasypoga — від лішайнікаў роду Уснея (Usnea) сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Слаявіна ніцяна-кусцістая, сцелецца па субстрату або звісае, прымацоўваецца дыскападобным аснаваннем, да 30 см даўжыні, саламяна- або жаўтлява-зялёная, багата галінаваная. Галінкі, танклявыя да вяршыні, жорсткія, пакрытыя дробнымі паўкруглымі ў перасеку або завостранымі бародавачкамі, па ўсёй даўжыні колцападобных патрэсканыя, як бы членістыя, са шматлікімі перпендыкулярна адлеглымі бакавымі галінкамі ад 0,5 да некалькіх сантыметраў даўжыні[1].

Уся паверхня слаявіны ўсеяная саралямі з сарэдыямі цыліндрычнай формы. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, размяшчаюцца на бакавых галінах, з вейчыкамі па слаявіннаму краю і крэмавым дыскам. Споры авальныя, 7×9,5 мкм[1].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Расце на ствалах і суках дрэў іглічных і лісцяных парод[1].

Шырока распаўсюджаная ў паўночных і ўмераных абласцях[2].

Сустракаецца ў паўночнай частцы Беларусі[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Змяшчае ўснінавую кіслату[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Уснея густобородая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 55-56. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Уснея густобородая (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уснея густобородая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 55-56. — 592 с. — 120 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]