V Літоўскі корпус
Выгляд
V літоўскі корпус — запланаваны корпус паўстанцкіх сіл у перыяд нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў, аднак з-за недахопу персаналу і абмежаваных фанансавых сродкаў інсургенты не здолелі сфарміраваць яго ў рэшце рэшт. Корпус павінен быў быць пазней пад камандаваннем палкоўніка Баляслава Ябланоўскага-Длускага.
Фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнай мэтай па захопу ўлады паводле Рамуальда Траўгута было пераўтварэнне партызанскіх атрадаў у сапраўдныя ўзброеныя сілы. Дэкрэт ад 15 снежня 1863 года мусіў быў пачаць фарміраванне рэгулярных фарміраванняў аж да ўзроўню корпуса. Акрамя таго, дэкрэт абмяжоўваў самадзейнасць існуючых ужо фарміраванняў і забараняў іх самавольнае стварэнне і роспуск.