Корпус (ваенная справа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абазначэнне корпуса NATO

Корпус (к) (ад лац.: corpus — цела, адзінае цэлае[1]) — пастаяннае ці часовае (экспедыцыйны корпус) вайсковае фарміраванне для самастойных (асобны корпус) ці ў складзе арміі, фронту (групы армій) ваенных дзеянняў, а ў мірны час — для сумеснай падрыхтоўкі асабовага склада да дзеянняў па прызначэнні. Складаецца з іншых злучэнняў (дывізія, брыгада), частак і падраздзяленняў розных родаў войскаў для выканання задач ваеннай службы. З'яўляецца прамежкавым звяном паміж дывізіяй і арміяй. Могуць мець назвы па пераважным родзе войскаў (пяхотны (стралковы), ракетны і г.д.), асноўнаму ўзбраенню (танкавы, ракетны і г.д.), па нумары (рымскія і арабскія лічбы), па камандзірах, па месцы дыслакацыі. Маюцца (меліся) ва ўзброеных сілах шматлікіх дзяржаў. Штатная катэгорыя камандзіра корпуса ва ўзброеных сілах СССР — генерал-лейтэнант.

Гэта слова таксама выкарыстоўваецца для пазначэння сукупнасці ваеннаслужачых, аб'яднаных родам службы (афіцэрскі корпус, корпус Генеральнага штаба, Фельд'егерскі корпус)[1].

Зноскі

  1. а б Военный энциклопедический словарь (ВЭС), 1984 г., страница 362.