Шматгадовая травяністая расліна, 20-40 см вышынёй. Карэнішча тоўстае, дравяністае, пакрыта іржава-бурый лускай. Сцябло са скарочанымі міжвузеллямі і разеткай прыкаранёвага лісця, развіваецца пасля з’яўлення першых кветак. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, шырокаяйкападобнае, з круглява-сэрцападобнай асновай, па краі з неглыбокімі выемкамі, голае або слаба апушненае кароткімі валасінкамі, размешчана на доўгіх хвосціках, з яйкападобна-ланцэтными прылісткамі з суцэльным або выемчата-зубчастым краем.