Фіялка
| Фіялка | |||||||||||||||
| Браткі (Viola tricolor) | |||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
| Наменклатурны тып | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Фія́лка, Браткі[1] (Viola) — род кветкавых раслін сямейства фіялкавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 2—50 см, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя. Лісце з прылісткамі, чаргаванае або ў разетцы, простае, зубчастае ці пілаватае. Кветкі ліловыя, сінія, белыя, жоўтыя або рознакаляровыя, адзіночныя. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца каля 500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і Андах. Як эфіраалейную расліну вырошчваюць фіялку духмяную (Viola odorata). На Беларусі найбольш вядомыя фіялка балотная (Viola palustris), фіялка дзіўная (Viola mirabilis), фіялка камяністая (Viola saxatilis), фіялка палявая (Viola arvensis), фіялка сабачая (Viola canina), фіялка трохколерная, або браткі (Viola tricolor), фіялка багнавая (Viola uliginosa), фіялка высокая (Viola elatior). Трапляюцца ў лясах, на лугах, балотах, па берагах рэк. Культывуюць гібрыдную садовую фіялку Вітрака (Viola × wittrockiana).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае ад 525 да 600 відаў[2][3].
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Viola arvensis Murr. — Фіялка палявая
- Viola canina L. — Фіялка сабачая, ці Браткі лесавыя, ці Парушэнец мужчынскі, ці Уражнік, ці Падцернік, ці Раннік, ці Уразнік, ці Браткі сабачныя, ці Сярдзечнік
- Viola collina Bess. — Фіялка ўзгоркавая
- Viola epipsila Ledeb. — Фіялка зверхуголая
- Viola hirta L. — Фіялка апушаная, ці Фіялка кароткаваласістая
- Viola matutina Klok.
- Viola mirabilis L. — Фіялка дзіўная
- Viola montana L. — Фіялка горная
- Viola nemoralis Kutz.
- Viola odorata L. — Фіялка духмяная, ці Фіялка пахучая
- Viola palustris L. — Фіялка балотная
- Viola persicifolia Schreb. — Фіялка персікалістая
- Viola reichenbachiana Jord. ex Boreau — Фіялка лясная
- Viola riviniana Reichenb. — Фіялка Рывініуса
- Viola rupestris F.W. Schmidt — Фіялка скальная
- Viola selkirkii Pursh ex Goldie — Фіялка Селькірка
- Viola tricolor L. — Браткі, ці Фіялка трохколерная, ці Братачкі, ці Брат з сястрою, ці Фіялка, ці Анюціны глазкі, ці Браткі лясныя, ці Іван-ды-мар'я, ці Трайцвет, ці Брат з сястрой
- Viola uliginosa Bess. — Фіялка багнавая
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ning, Z. L., et al. (2012). Viola jinggangshanensis (Violaceae), a new species from Jiangxi, China. Архівавана 20 лютага 2014. Annales Botanici Fennici 49(5) 383-86.
- ↑ Zhou, J. S., et al. (2008). Viola nanlingensis (Violaceae), a new species from Guangdong, southern China. Архівавана 20 лютага 2014. Annales Botanici Fennici 45(3) 233-36.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фія́лка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 421. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Viola L. — Фиалка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 98—101. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фиалка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Праект «Вся Биология» Архівавана 1 ліпеня 2014. (руск.)