Web of Science
Web of Science — платформа, на якой размешчаны базы дадзеных навуковай літаратуры, да 2014 года вядома як Web of Knowledge. Да 2016 года належала Thomson Reuters. У лістападзе 2016 года Аддзяленне IP & Science набыта інвестыцыйнымі фондамі і функцыянуе як Clarivate Analytics. Ахоплівае матэрыялы па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх, гуманітарных навуках і мастацтву.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральнай часткай платформы з'яўляецца навукаметрычная рэфератыўная міжнародная база дадзеных Web of Science Core Collection, якая ўключае ў сябе больш 18 тысяч вядучых часопісаў, размешчаныя ў трох ключавых індэксах навуковай літаратуры:
- SCIE (англ.: Science Citation Index Expanded) — індэксуецца 8300 часопісаў, архіў з 1900 года;
- SSCI (англ.: Social Science Citation Index) — 2900 часопісаў, архіў з 1900.
- AHCI (англ.: Art and Humanities Citation Index) — 1600 часопісаў, архіў з 1975.
Некаторыя выданні адначасова прадстаўлены ў некалькіх індэксах. У 2015 годзе база пашырана новай мультыдысцыплінарнай калекцыяй - ESCI (англ.: Emerging Source Citation Index). Архіў ESCI для выданняў, якія тэхнічна могуць гэта забяспечыць, паглыблены да 2005 года.
Таксама ў базу ўваходзяць:
- Conference Preceding Citation Index - матэрыялы канферэнцый (асобна для прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных навук);
- Book Citation Index - індэкс цытаванняў навуковых кніг (асобна для прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных навук);
- Index Chemicus (хімія);
- Current Chemical Reaction (хімія).
У Web of Science індэксуюцца выданні як падпісныя, так і часопісы адкрытага доступу. Платформа валодае ўбудаванымі магчымасцямі пошуку, аналізу і кіравання бібліяграфічнай інфармацыяй.