Wienerberger
Выгляд
| Wienerberger AG | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | AG |
| Лістынг на біржы | Wiener Boerse AG[d] |
| Заснаванне | 1819 |
| Заснавальнікі | Alois Miesbach[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Хайма Шойх (галоўны выканаўчы кіраўнік)[1] |
| Галіна | Будаўнічыя матэрыялы |
| Абарот | EUR 1,817 млрд (2009)[2] |
| Аперацыйны прыбытак | EUR 19 млн (2009)[2] |
| Чысты прыбытак | EUR (289,3) млн (2009)[2] |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Pipelife[d], Wienerberger[d] і Wienerberger slovenske tehelne[d] |
| Сайт | www.wienerberger.com |
Wienerberger — найбуйнейшы ў свеце вытворца керамічных будаўнічых матэрыялаў, прадстаўлены 204 заводамі ў 30 краінах свету.
Канцэрн Wienerberger вырас з невялікага аўстрыйскага прадпрыемства, заснаванага Алаісам Місбахам у 1819 годзе ў раёне Вінерберг горада Вена.
У 1869 годзе кампанія была зарэгістравана на Венскай фондавай біржы. Акцыі кампаніі маюць лістынг на Венскай фондавай біржы з 1869 года, 100 % якіх знаходзяцца ў вольным абароце. Апроч таго, акцыі кампаніі ўлучаны ў базу разліку індэкса ATX Венскай біржы.
У 1986 годзе пачалася імклівая экспансія прадпрыемства і выхад на міжнародную арэну. За кароткі тэрмін невялікая аўстрыйская кампанія ператварылася ў сусветнага лідара па вытворчасці керамічнай цэглы і дахоўкі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт кампаніі (англ.)