Y-храмасома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Y-храмасома чалавека

Y-храмасома — палавая храмасома большасці сысуноў, у тым ліку чалавека. Змяшчае ген SRY, які вызначае мужчынскі пол арганізма, а таксама гены, неабходныя для звычайнага фарміравання сперматазоідаў. Мутацыі ў гене SRY могуць прывесці да фарміравання жаночага арганізма з генатыпам XY (Сіндром Суайра). Y-храмасома чалавека складаецца прыблізна з 58 мільёнаў пар азоцістых асноў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Клеткі большасці сысуноў змяшчаюць дзве палавых храмасомы — Y-храмасома і X-храмасома ў самцоў, дзве X-храмасомы ў самак. У некаторых сысуноў, напрыклад, качканоса, пол вызначаецца не адной, а пяццю парамі палавых храмасом[1]. Пры гэтым, палавыя храмасомы качканоса маюць большае падабенства з Z-храмасомай птушак[2], а ген SRY, верагодна, не ўдзельнічае ў яго палавой дыферэнцыяцыі[3].

У чалавечай папуляцыі клеткі некаторых мужчын змяшчаюць дзве X-храмасомы і адну Y-храмасому ці адну X-храмасому і дзве Y-храмасомы (гл. сіндром Клайнфельэра); клеткі некаторых жанчын змяшчаюць тры ці адну X-храмасомы (гл. сіндром Шэрашоўскага — Тэрнера). У некаторых выпадках назіраецца пашкоджанне гена SRY (з фарміраваннем жаночага XY арганізма) ці яго капіраванне на X-храмасому (з фарміраваннем мужчынскага XX арганізма) (гл. таксама Інтэрсексуальнасць).

23 жніўня 2023 года прэс-служба Універсітэта Каліфорніі ў Санта-Крус заявіла, што навукоўцы цалкам расшыфравалі структуру Y-храмасомы чалавека і выявілі ў ёй 41 раней невядомы ген. Работа выканана групай пад кіраўніцтвам Адама Філіпі[4].

Зноскі

  1. Grützner F, Rens W, Tsend-Ayush E; et al. (2004). "In the platypus a meiotic chain of ten sex chromosomes shares genes with the bird Z and mammal X chromosomes". Nature. 432: 913–917. doi:10.1038/nature03021. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  2. Warren WC, Hillier LDW, Graves JAM; et al. (2008). "Genome analysis of the platypus reveals unique signatures of evolution". Nature. 453: 175–183. doi:10.1038/nature06936. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  3. Veyrunes F, Waters PD, Miethke P; et al. (2008). "Bird-like sex chromosomes of platypus imply recent origin of mammal sex chromosomes". Genome Research. 18: 965–973. doi:10.1101/gr.7101908. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  4. Y-хромосома человека полностью расшифрована. ТАСС.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]